Исследовательская платформа белорусского современного искусства

Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»

  

 

Інстытут імя Гётэ ў Мінскумедыяпраект pARTisan

22 красавіка — 10 траўня 2015
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Мінск. Нонканфармізм 1980-х
выставачны праект-дакумент

Куратар: Артур Клінаў
Сакуратары: Таня АрцімовічАляксей Барысёнак

З архіваў: Вольгі Архіпавай, Адама Глобуса, Алёны Жданенi, Гузэль Заляевай, Юрыя Ігрушы, Сяргея Кірушчанкі, Артура Клінава, Ігара Корзуна, Уладзіміра Парфянка, Андрэя Плясанава, сям’і Сурскіх, Дзмітрыя Строцава, Аляксандра Угляніцы, Віталя Чарнабрысава.

343

Апошнім часам у беларускім (не)афіцыйным культурным дыскурсе ўсё часцей закранаецца феномен «беларускага авангарду». Неаднаразова праводзіліся калектыўныя і персанальныя выставы мастакоў таго часу (Адама Глобуса, Аляксея Жданава, Валера Песіна, Людмілы Русавай, Віталя Чарнабрысава, Генадзя Хацкевіча ды інш.), а некалькі гадоў таму ў «Калекцыі пАРТызана» выйшаў альбом «Беларускі авангард 1980-х», што застаецца фактычна адзіным дакументам, у якім зробленая спроба задакументаваць гэтую з’яву.

Што гэта быў за час? Кім былі яго ключавыя фігуры, і як гэтыя мастакі выжывалі і працавалі насуперак абставінам? На каго яны абапіраліся і каму адрасавалі свае маніфесты? Як разумелася мастацтва, і чаму менавіта яно зрабілася прастораю для жэсту свабоднага чалавека? Нарэшце, чаму авангард і чаму (дагэтуль) у андэграўндзе? Паўнавартасна на гэтыя ды іншыя пытанні яшчэ трэба будзе адказаць: гэты ўнікальны для беларускай культуры перыяд не апісаны і не вывучаны, а яго архіў па-ранейшаму існуе ў выглядзе разрозненых артэфактаў, якія захоўваюцца ў кватэрах мастакоў.

Выстава-дакумент «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» — гэта яшчэ адзін зварот да гэтай з’явы і прэзентацыя яе не праз працы мастакоў, а праз артэфакты, дакументы і гісторыі, якія могуць перадаць і апісаць атмасферу тых часоў. Але «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» — гэта і не выстава-ўспамін або настальгія. У першую чаргу мы звяртаемся да маладой генерацыі, якая не ведае або фрагментарна ўяўляе сабе тую эпоху. Падзеі, што адбываліся тады, наўпрост ці ўскосна звязаныя не толькі з сучаснымі мастацкімі працэсамі ў Беларусі. У тым часе, шмат у чым рэвалюцыйным і вызначальным, можна і трэба шукаць адказы на многія пытанні, якія хвалююць тых, хто спрабуе сёння зразумець прастору, у якой жыве, і сваё месца ў ёй.

 

«Чыталі мы ў кніжках пра свабоду, а жылі паводле ранжыру. І было нам сумна, што нават на натуральнае чалавечае права быць самім сабой у нас няма права. Як казаў А. Платонаў, народ можа жыць, але яму нельга. Мы гадамі тужылі і чакалі, марылі, песцілі і любілі свабоду, і за ўсё гэта нас відавочна не любілі тыя, каму без свабоды жыць прывольней. Здавалася, так жыццё і пройдзе ў марах і жалі, у працах нікім не прызнаных, акрамя нешматлікіх сяброў. І вось нарэшце зрабілася і нам хоць трохі жыць можна… На афіцыйных выставах дзень учарашні, на такіх — сённяшні, і заўтрашні, і паслязаўтрашні. Як жа ёй не радавацца! Вядома, радасна і за мастакоў, што вось далі ім нарэшце шанец, і за сябе радасна: можа, сапраўды меншасці будзе дазволена дыхаць паўнапраўна, а не так, нібыта яна штосьці адбірае ў большасці і нечым вельмі ёй перашкаджае. Вітаю выставу і яе аўтараў, дзякую за радасць і надзею. Л. Чарнышова»

З кнігі водгукаў да выставы «На Калектарнай», верасень 1987 года

 

Выстава «Мінск. Нонканфармізм 1980-х» будзе своеасаблівым адказам на выставу «Геніяльныя дзілетанты», прысвечаную авангардным субкультурам 1980-х гадоў у Германіі, што будзе дэманстравацца з 23 красавіка ў Цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску.

 

У межах выставы адбудуцца прэзентацыі і кінапаказы, сачыце за анонсамі.

Адкрыццё: 22 красавіка а 19:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»!

 

Расклад мерапрыемстваў у межах выставы

23 красавіка (чацверг) – паказ кінахронік і фільмаў з архіву Юрыя Ігрушы пра жыццё мастакоў 1980-х гадоў (Г. Хацкевіч, В. Сазыкіна, Л. Русава, І. Кашкурэвіч, А. Жданаў ды інш.), а таксама фільма «Падземка» (рэж. Ю.Ігруша). Архіўныя матэрыялы дэманструюцца ўпершыню.

28 красавіка (аўторак) – прэзентацыя каталога Ігара Саўчанкі з «Калекцыі пАРТызана». Паказ фільма і размова з Ігарам Саўчанкам.

29 красавіка (серада) – выступ Дзмітрыя Плакса (Беларусь/Швецыя) і Філіпа Чмыра. Размова пра «Беларускі клімат». Супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў.

2 траўня (субота) – сімпозіум «Мадэль для зборкі: канструюючы нацыянальную гісторыю мастацтва»*. Куратар – Аляксей Барысёнак.
* Каб даведацца пра час правядзення сімпозіуму і ўмовы ўдзелу, сачыце за навінамі на partisanmag.by і kalektar.org.

5 траўня (аўторак) – прэзентацыя каталога Аляксея Жданава з «Калекцыі пАРТызана». Чытанне вершаў і ўспамінаў Наталлі Татур, паказ архіўнага фільма пра А. Жданава. Вядоўца – Дзмітры Строцаў.

6 траўня (серада) – вечар «Беларускага клімату» з удзелам Дзмітрыя Строцава і прадстаўнікоў арт-групы «Беларускі клімат». Чытанне вершаў, жывы акампанемент, паказ фільма пра канцэрт «Беларускага клімату» з першым бодзі-артам на сцэне.

7 траўня (чацверг) – прэзентацыя каталога Людмілы Русавай з «Калекцыі пАРТызана». Паказ унікальных хронік. Выступ Ірыны Ануфрыевай (Беларусь/Швецыя) разам з музыкамі Улляй Нарэліюс і Сёрэнам Рунальфам (Швецыя) – перформанс-прысвячэнне Людміле Русавай

Пачатак усіх мерапрыемстваў а 19:00.
Уваход вольны!

 

Партнёр проекта: исследовательская платформа белорусского современного искусства KALEKTAR

Источник: pARTisan

Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Институт имени Гёте в Минске

(Работает с 1993; Институт им. Гёте в Минске)

Культурная институция Федеративной Республики Германия, филиалы которой работают во многих странах мира. Деятельность Института направлена на популяризацию немецкого языка за границей и расширение международного сотрудничества в сфере культуры.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
pARTisan (медиапроект)

(основан в 2002)

Медиапроект, состоящий из альманаха pARTisan, серии альбомов белорусских художников «Коллекция пАРТизана» и интернет-портала partisanmag.by.

Основатель и руководитель проекта – Артур Клинов.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Ў (галерея)

(работает с октября 2009 года)

Частная арт-площадка в Минске, объединяющая выставочный зал, книжный магазин, бар и магазин по продаже художественных произведений и дизайнерских вещей. Галереей руководят директор Валентина Киселёва и арт-директор Анна Чистосердова.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Минск. Нонконформизм 1980-х (выставка)

(22 апреля – 10 мая 2015, галерея современного искусства «Ў», Минск, Беларусь)

Групповая ретроспективная выставка-документ о независимом искусстве в Минске 1980-х годов.

Куратор: Артур Клинов. Со-кураторы: Таня Артимович и Алексей Борисёнок.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Клинов, Артур

(9 сентября 1965)

Художник, фотограф, писатель, издатель, критик, кинодраматург.

Основатель и главный редактор медиапроекта pARTisan. Соорганизатор фестиваля «Новинки».

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Артимович, Таня

(14 июля 1984)

Театральный режиссер, критик, куратор, редактор интернет-портала pARTisan.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Борисёнок, Алексей

(10 марта 1992)

Критик, куратор, магистр социологии (ЕГУ), один из руководителей исследовательской платформы KALEKTAR, соредактор Факультатива агитационной критики.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Архипова, Ольга

(21 июля 1974)

Культуролог, искусствовед, ведущий научный сотрудник отдела современного белорусского искусства, хранитель коллекции «Белорусская живопись» в Национальном художественном музее. Автор и главный редактор интернет-ресурса belavangard.by.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Глобус, Адам

(29 сентября 1958)

Художник, писатель, книгоиздатель.

Живёт и работает в Минске, Беларусь.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Игруша, Юрий

(29 январь 1963)

Продюсер, режиссер, сценарист.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Кирющенко, Сергей

(1951)

Художник, соруководитель исследовательской платформы современного белорусского искусства KALEKTAR. С 1988 по 2002 был участником художественной группы «Немига-17».

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Корзун, Игорь

Фотохудожник.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Парфенок, Владимир

(28 сентября 1958)

Фотограф, куратор, руководитель галереи визуальных искусств NOVA. Шеф-редактор портала photoscope.by.

Живёт и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Плесанов, Андрей

(11 декабря 1948)

Художник, коллекционер белорусской живописи и графики.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Строцев, Дмитрий

(12 апреля 1963)

Поэт.

Живет и работает в Минске.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
Чернобрисов, Виталий

(15 декабря 1940)

Художник, член неформального творческого объединения «БЛО».

Живет и работает в Минске, Беларусь.

подробнее в INDEX
Выставка «Минск. Нонконформизм 1980-х»
KALEKTAR (платформа и портал)

(kalektar.org; основан в 2014)

Исследовательская платформа современного белорусского искусства и интернет-портал.

Основатели и руководители проекта: Алексей Борисёнок, Сергей Кирющенко и Сергей Шабохин.

подробнее в INDEX