Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”. Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы.
У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д.
Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца стварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым альбо гэта проста падманлівая ілюзія?”
Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале”.
- 2024
- 2023
- 2022
- 2021
- 2020
- 2019
- 2018
- 2017
- 2016
- 2015
- 2014
- 2013
- 2012
- 2011
- 2010
- 2009
- 2008
- 2007
- 2006
- 2005
- 2004
- 2003
- 2002
- 2001
- 2000
- 1999
- 1998
- 1997
- 1996
- 1995
- 1994
- 1993
- 1992
- 1991
- 1990
- 1989
- 1988
- 1987
- 1986
- 1985
- 1982
- 1977
- 1976
- 1974
- 1972
- 1971
- 1970
- 1969
- 1962
- 1960
- 1958
- 1956
- 1954
- 1953
- 1952
- 1937
- 1932
- 1930
- 1927
- 1925
- 1921
- 1920
- 1919
- 1912
- 1891
2024
2023
2022
2021
2020
2019
2018
2017
2016
2015
2014
2013
2012
2011
2010
2009
2008
2007
2006
2005
2004
2003
2002
2001
2000
1999
1998
1997
1996
1995
1994
1993
1992
1991
1990
1989
1988
1987
1986
1985
1982
1977
1976
1974
1972
1971
1970
1969
1962
1960
1958
1956
1954
1953
1952
1937
1932
1930
1927
1925
1921
1920
1919
1912
1891
The Crowd Philosophy. Belarusian Neo-Pop Art
1 лістапада 2009 –
20 студзеня 2010
Минск
Выбраныя серыі твораў
Выбраныя творы
- Ў (галерэя)месца
- Сяргей Шабохінкуратар, удзельнік
- Аляксандр Бельскіудзельнік
- Андрэй Буселудзельнік
- Аляксей Лунёўудзельнік
- Павел Вайніцкіудзельнік
- Мiхаiл Гулiнудзельнік
- Аляксандр Некрашэвічудзельнік
- Максім Осіпаўудзельнік
- Канстанцін Селіханаўудзельнік
- Ганна Сакаловаудзельніца
- Уладзімір Цэслерудзельнік
- Цэслер і Войчанкаудзельнік
- BWGMудзельнік
- Дарья Ивановскаяудзельнік
- Андрэй Лянкевічудзельнік
- Елена Шичкоудзельнік
- Антаніна Слабодчыкаваудзельніца
- Руслан Вашкевічудзельнік
- Сяргей Ждановічудзельнік