engrus
1/3/2024
  • OM Podcast

2 эпізод: Музей і (не)фармат

Музей і (не)фармат: мадэрнісцкі, уяўны, пост-музей

Другі выпуск – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі – выйшаў сёння на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.

Назва сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і мультымоўнасці. Open Muzej – гэта не толькі праект, але і працэс, які далучае прафесійную супольнасць і шырокую грамадскасць у працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад унікальных лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, даючы слухачам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць унікальны кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.

У другім эпізодзе падкасьце Open Muzej абмяркоўваецца станаўленне і эвалюцыя канцэпцыі "музей" у сучасных умовах. У цэнтры ўвагі — адпаведнасць музеяў выклікам нашага часу і пошукі альтэрнатыўных форм і зместу.

Госці эпізоду – , куратарка і даследчыца, , мастацтвазнаўка і куратарка, удзельніца рабочай групы Open Muzej. Разам яны дзеляцца мноствам прыкладаў розных падыходаў і фарматаў, якія выкарыстоўваюцца музейнымі інстытутамі ў Беларусі, Украіне, ЗША і Францыі.

Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца, – перспектывы мадэрнізацыі музеяў, патэнцыял віртуальных і візуальных калекцый, а таксама з'ява пост-музеяў. Аксана і Ірына дзеляцца сваімі ведамі і вопытам, разглядаючы магчымасці развіцця і пераўтварэння музейнай сферы.

У наступных эпізодах будуць закрануты новыя аспекты, такія як роля музеяў для супольнасцяў, музеі як магчымыя структуры салідарнасці і падтрымкі.

Другі выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox. Новыя эпізоды падкасьце будуць выходзіць кожныя два тыдні.

Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваны ў Instagram праекта. Сачыце за абнаўленнямі, падпісвайцеся на падкаст "ОМ: Open Muzej", апускайцеся ў сучаснае мастацтва і культуру Беларусі.

Партнёры праекта: , , .

Рабочыя мовы падкаста: руская і беларуская.


Паслухаць падкаст можна на наступных платформах:

Apple Падкасты

Castbox

Google Падкасты

Spotify


Карысныя спасылкі да другога эпізоду:

Міжнародная рада музеяў ICOM.

Выстава "".

, апісваюць працу “” і аднаўляюць гісторыю пра тое, якім чынам фрагмент серыі з 9 графічных лістоў стаў аўтаномным мастацкім выказваннем і каментаром да цэлага дзесяцігоддзя беларускага сучаснага мастацтва: .


Аўтарства і згадванні

  • OM Podcast
    аўтар
  • Багдан Хмяльніцкі
    вядучы
  • Аксана Карпавец
    рэспандэнтка
  • Ірына Кон
    рэспандэнтка
  • Вольга Архіпава
    рэспандэнтка
  • Амбасада Культуры
    партнёр
  • KALEKTAR
    партнёр
  • Людміла Русава
    згадваецца
  • Віктар Каленік
    згадваецца
  • Рышард Май
    згадваецца
  • Аляксандр Угляніца
    згадваецца
  • Ігар Саўчанка
    згадваецца
  • Андрей Савицкий
    згадваецца
  • Iгар Цiшын
    згадваецца
  • Аляксей Труфанаў
    згадваецца
  • Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Ў (галерэя)
    згадваецца
  • КХ (прастора)
    згадваецца
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Аляксей Лунёў
    згадваецца
  • Сяргей Шабохін
    згадваецца
  • Аляксей Барысёнак
    згадваецца
  • Open Muzej (OM)
    згадваецца
  • EVAa project
    згадваецца