Нарадзіўся 25 лістапада 1959 года ў Менску.
У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, а ў 1987 - Акадэмію мастацтваў у Мінску.
З 1982 г. удзельнік нацыянальных і міжнародных выставак.
Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus ФРГ, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыя, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі, Іспаніі, Іспаніі, Францыі Італіі, Японіі, Украіны, ЗША, Кітая, Чэхіі, Сірыі, Лівана.
Мастак працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога і манументальнага мастацтва.
Жыве і працуе ў Менску.
