engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1986
  • 1985
  • 1982
  • 1977
  • 1976
  • 1974
  • 1972
  • 1971
  • 1970
  • 1969
  • 1962
  • 1960
  • 1958
  • 1956
  • 1954
  • 1953
  • 1952
  • 1937
  • 1932
  • 1930
  • 1927
  • 1925
  • 1921
  • 1920
  • 1919
  • 1912
  • 1891

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1986

1985

1982

1977

1976

1974

1972

1971

1970

1969

1962

1960

1958

1956

1954

1953

1952

1937

1932

1930

1927

1925

1921

1920

1919

1912

1891

bel Пераклад чакае праверкі

З жыцьця мутантаў, альбо Ўспамін пра будучыню

Аляксей Жданаў 22 студзеня – 2 лютага 2013
МСИИ, Минск
З прыватных збораў Аляксандра Іванова, Андрэя Плясанава, Артура Клінава

Выбраныя творы

З эксплікацыі:

… вот какие страхи с нами происходят, но а мы не знаем ровно ничего…

Фрагмэнт вершу А. Жданава «Пра мутанта Сямёнава»

Аляксей Жданаў ёсьць мастаком знакавым для свайго часу. Ягоная творчасьць сталася часткаю таго неафіцыйнага мастацтва пераломнага пэрыяду 1980–1990-х гг., якое сёньня ўсё часьцей называюць беларускім авангардам. Менавіта ў гэты пэрыяд тут выявіліся тыя ж працэсы, што адбываліся 20 гадамі раней у асяродзьдзі маскоўскага й піцерскага андэрграўнду, з носьбітамі якога Жданаў і іншыя мастакі пазнаёміліся ў канцы 1980-х гг.

«Новае беларускае мастацтва» (тэрмін польскага куратара й мастацтвазнаўцы Эўляліі Даманоўскай) сьцьвярджала абсалютную ўнікальнасьць творчае асобы. Ідэалёгія таталітарнае дзяржавы прымушала мастака быць не сабою, але часткаю пэўнага агульнага цэлага, і ў творах Жданава «арэчаўляюцца» гэтыя тэндэнцыі, якія выяўляліся як у вобразе мысьленьня, так і спосабе самавыяўленьня праз зьмест, форму, тэмы.

Важна адзначыць, што асяродак «неафіцыйнага мастацтва» спарадзіў асаблівую форму існаваньня творчае асобы, якая заключалася ня толькі ў мастацкай дзейнасьці, але і ў ладзе жыцьця. Лёс Жданава зьяўляецца адлюстраваньнем гэтага фэномэну. Мастак стварыў паралельны сьвет, замкнёнае, гермэтычнае, некамунікацыйнае асяродзьдзе, якое ўвасабляе ня толькі створаную ім самім рэальнасьць, але і штодзённасьць, якую ён успрымаў. У ягонай творчасьці спляталіся будзённасьць з прастораю, што стваралася й увасаблялася самім мастаком. Гэты арыгінальны сьвет «на мяжы» аўтар імкнуўся падпарадкаваць змадэляванай ім навакольнай рэчаіснасьці, якая адлюстроўвалася ў ягоным суб’ектыўным уяўленьні.

На карцінах Жданава зьяўляюцца дзіўныя й нават страшныя людзі, безыменныя ўрбаністычныя пэйзажы. Гэта аўтарская гарадзкая прастора, населеная мутантамі, якая заблукала ў часе, якая чэрпае свой сэнс у адчуваньні сацыяльнага краху мінулага й дня сёньняшняга, страчанае будучыні… Гэты сьвет пабудаваны на «згарэлых» адчуваньнях, праломленае рэальнасьці, якія ідэнтыфікуюцца мастаком пры дапамозе сваіх моцных і неадназначных эмоцыяў.

Мастацкі твор у сваім жыцьцёвым цыкле праходзіць некалькі фазаў. На першым этапе ён напоўнены мітам, створаным самой асобаю аўтара. У далейшым гэты міт накладаецца на актуальны кантэкст і, разглядаючыся ўжо ў гістарычнай пэрспэктыве, набывае іншыя адценьні сэнсу і альтэрнатыўнае значэньне.

У дадзеным выпадку ўспрыманьне карцінаў Жданава адбываецца не на ўзроўні вобразаў, а на ўзроўні ідэяў. Паводле сьведчаньняў сяброў, ягоныя фантастычныя гарады й палоскі агеньчыкаў на гарызонце — візуальны шэраг, перанесены з успамінаў пра Калымскі край, дзе Жданаў працаваў на капальнях. Сопкі, мерзлата, цемра, людзі… Аднак сёньня гэтыя канкрэтныя вобразы пэўнага геаграфічнага месца на зямлі могуць быць успрынятыя як ідэі, думкі, крытычнае асэнсаваньне савецкае рэчаіснасьці, пра што ў сярэдзіне 1980-х стала мажліва гаварыць. Тут бачацца досыць абстрактны расповед не пра месца, адзначанае на карце, але пра атмасфэру пустаты, безвыходнасьці й адначасова, як ні дзіўна, іранічны погляд на тое, што адбывалася. Усё гэта арганічна й ненадумана, натуральна й жыва.

Сам мастак так казаў пра свае працы й пра сябе: «Я нарадзіўся ў той дзень, калі памёр мой вялікі аднафамілец Андрэй Аляксандравіч Жданаў, галоўны сталінскі культуртрэгер. Пасьля гэтага ўсё маё жыцьцё прайшло пад гэтаю страшнай адзнакай майго вялікага аднафамільца. І нейкім чынам я вызначаю сваё жыцьцё менавіта ў гэтых змрочных і бесчалавечных каардынатах…

Мяне цікавіць не тое каб людзі, я людзей не малюю. Увогуле мастацтва не паказвае людзей… Мяне хвалюе мутацыя, менавіта тая мутацыя, якая пачалася ў 17-м годзе і працягваецца дагэтуль, і тое, што я малюю, — ёсьць мутантамі… гэтых людзей няма і ніколі не было… мутацыя…»

У 2013 годзе Аляксей Жданаў адзначыў бы свой 65-гадовы юбілей, калі б не трагічна загінуў…

Куратарка выставы Вольга Рыбчынская