Выбраныя даты:
1978
Нарадзіўся ў Мінску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).
1995
Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй.
2000
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
2004
Персанальная выстаўка "Забаронены горад", галерэя «ОНІК», Мінск, Беларусь.
З 2005
Член Беларускага саюза мастакоў.
2007
Персанальная выстаўка "Сола для процідзеяння", Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск, Беларусь.
2009
Персанальная выстава "Пусташ" (сумесна з Наталляй Бершын), Музей Тэа Керга. Шрысхайм, Германія.
-
Мастак пра вобраз Мінска ў сваіх работах:
Да Мінска ў мяне дваякае стаўленне. З аднаго боку, гэтае пачуццё блізкасці да горада, народжанае праз бясконцыя прагулкі, у выніку якіх з'явілася свая ментальная карта месца. З іншага ― адчуванне Мінска як «недагарода», які не стаў горадам ці страціў гэтую якасць. З'явілася тэма "адчужанасці" архітэктуры ад чалавека і ад цывілізацыі ў прынцыпе. Менск называюць "чыстым горадам". Але часам гэтая чысціня даходзіць да парадаксальнасці, ствараючы адчуванні стэрыльнасці і пустэчы. Горад пачынае страчваць сваю глыбіню. Становіцца вычышчаным, халодным і бетонным. На мой погляд, гэта і ёсць яго сутнасць.
