engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2006
  • 2005
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1986
  • 1985
  • 1982
  • 1977
  • 1976
  • 1974
  • 1972
  • 1971
  • 1970
  • 1969
  • 1962
  • 1960
  • 1958
  • 1956
  • 1954
  • 1953
  • 1952
  • 1937
  • 1932
  • 1930
  • 1927
  • 1925
  • 1921
  • 1920
  • 1919
  • 1912
  • 1891

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2006

2005

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1986

1985

1982

1977

1976

1974

1972

1971

1970

1969

1962

1960

1958

1956

1954

1953

1952

1937

1932

1930

1927

1925

1921

1920

1919

1912

1891

bel Пераклад чакае праверкі

Алесь Родзін

1947–2022

Мастак, жывапісец, графік, манументаліст, перформер, са-арганізатар фестываляў "ДАХ".

Культавая фігура пакалення беларускіх мастакоў-нонканфармістаў, сябра секцыі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў.

Рэзідэнт артхауса "Тахелес" у Берліне, які існаваў з 1990 па 2012.

Жыў і працаваў у Менску і Берліне.

Групы

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

1947

Нарадзіўся ў Баранавічах (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).

Адукацыя: мастацкая студыя Віктара Берсецкага (Версоцкага) і мастацкай школе №1.

Працягваў навучанне на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў І.Ахрэмчыка, Н.Воранава, Х.Ліўшыца. З 1981

Член Саюза мастакоў БССР.

1990–2012

Рэзідэнт артхауса "Тахелес" у Берліне.

З 2001

Разам са Змітром Юркевічам арганізатар арт-фестывалю міжнароднага эксперыментальнага мастацтва "ДАХ".

19 снежня 2022

На 76-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця.

  • -

  • Фрагмент некралогу ад Саюза мастакоў:

"У 15 гадоў Алесь Родзін захапіўся тэлескопамі. Асабліва яго вабіла не сама оптыка, а эмацыянальныя станы, якія адчувае чалавек, гледзячы на ірацыянальнае фантастычны свет начнога неба. Праз шыбы тэлескопаў цудоўным чынам мяняліся і звыклыя прадметы: яны павялічваліся або памяншаліся, станавіліся стэрэаскапічна аб'ёмнымі, працяглымі, нібы прапушчанымі праз прасторавыя рашоткі. З аптычнымі прыборамі Алесь Родзін эксперыментаваў і пазней, ужо ў інстытуце, каб зразумець таямніцы колера- і формаўтварэння. Усё гэта дало штуршок для напісання першых гіперрэалістычных сюжэтаў.

Будучы студэнтам БДТМІ, Алесь Родзін спрабаваў пераадольваць бар'еры рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці. Яго цікавілі фармальная кампазіцыя, творчыя пошукі Шагала, Кандзінскага. Даволі жорсткі кансерватызм мастацкага асяроддзя таго часу, у якім давялося працаваць, навучыў выжываць у экстрэмальных умовах, захоўваць уласнае ўнутранае светаадчуванне. У той жа час гэта падштурхнула мастака да "андэграўндных пошукаў першай хвалі", — так назвалі пазней мастацтвазнаўцы субкультуру, якая склалася ў нашай краіне ў 1970-х гадах. Мастак знайшоў свой уласны адметны метад, які пазней мастацтвазнаўца Я.Шунейка назваў "нон-стоп-панарама".

Карціны А.Родзіна доўгі час успрымаліся ў Беларусі неадназначна, здаваліся занадта складанымі і недарэчнымі. На палотнах прысутнічалі фігуры, намаляваныя даволі пазнавальна і рэалістычна. Аднак многіх здзівілі непрапарцыянальна выцягнутыя часткі целаў, велізарныя, на ўсё палатно, далоні і вочы, якія ператваралі карціны ў галюцынацыі. Алесь Родзін смела ўмешваўся ў асновы матэрыі, раскладаючы яе на часткі, вылучаючы яе механічныя стварэнні і біялагічныя рытмы.

Для Алеся Родзіна працэс напісання карціны заўжды быў доўгі. Над адным палатном ён мог працаваць цягам некалькіх гадоў. Аднак гэта не замінала яго працам заставацца актуальнымі і праз дзесяцігоддзі пасля стварэння, бо яны ўвасаблялі аўтарскую занепакоенасць падзеямі і праблемамі сучаснасці.

Яго карціны перадавалі адчуванне глабальных змен у сусвеце, іх маштабнае ўсведамленне самім аўтарам.У 1990-х гадах мастак напісаў дыптых "Апакаліпсіс" і завяршыў цыклы "Сіндром Адраджэння" і "Тысячагадовая міфалогія", у якіх паказаў агрэсію і гармонію грамадства другой паловы XX стагоддзя. Вобразны свет яго карцін толькі на першы погляд здаваўся хаатычным з-за бясконцай колькасці дробных ліній і кропак. У ім хаваліся складаныя сінтэтычныя выявы, шматфігурныя кампазіцыі, урбаністычныя пейзажы. Прастора палатна губляла плоскаснасць, успрымалася аб'ёмнай, нібы праз ніткі тканіны прарасталі вузлаватыя карані дрэў. Вялікая колькасць мікраскапічных дэталяў прымушаела пільна разглядаць працы, стварала таямніцу пранікнення ў сутнасць задуманага.

Пазней пачаліся паездкі за мяжу: у Нідэрландах разам з мастаком В. Мартынчыкам Алесь Родзін прадставіў сваіх фігуратыўных «мастадонтаў» на чатырох паверхах выставачнай залы Вататарэн, у Парыжы некаторы час жыў па запрашэнні міжнароднага аб'яднання Rόj у памяшканні старой кандытарскай фабрыкі. Сапраўдным прытулкам, месцам мастацкай моцы стаў для А. Родзіна Берлін. У той час Берлін з'яўляўся неафіцыйнай сталіцай сучаснага еўрапейскага мастацтва, менавіта тут сканцэнтравалася няўрымслівая творчая энергія, якая зацягвала ў свае межы майстроў з самымі рознымі эстэтычнымі поглядамі.

У 2001 годзе ў Берліне ў Доме мастакоў Tacheles – адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва Dасh, у якой быў прадстаўлены Родзін. Гэтая падзея змяніла лёс мастака. У вялізнай (700 квадратных метраў) выставачнай зале па некалькі месяцаў экспанаваліся манументальныя жывапісныя палотны Алеся, ён штодня праводзіў майстар-класы для наведвальнікаў — пасярод памяшкання ставіў мальберт і працаваў да трох гадзін ночы над чарговым палатном на вачах публікі. Паступова прастора, якую займаў Родзін, стала месцам творчага эксперыменту, адкрытага для ўдзелу маладых творцаў з Беларусі. Нельга дакладна сказаць, колькі чалавек за гэты час знайшло тут бясплатны прыют, колькі пачынала свой шлях у мастацтва праз Тахелес, дзякуючы падтрымцы Родзіна. Тахелес стаў нечым накшталт нефармальнага беларускага культурнага цэнтра. Дзейнасць Алеся Родзіна дазволіла запрашаць да ўдзелу ў фестывалі «Dасh», які стаў штогадовым, каля 50 мастакоў з розных мастацкіх сфер: перформанс, мультымедыя, эксперыментальная музыка, скульптура і інш.

Акрамя таго, Алесь Родзін займаўся перформансамі. Перформансы мастака, як правіла, працяглыя па часе. Напрыклад, знакаміты перформанс «Сувязь», які Алесь прадставіў разам са Зміцерам Юркевічам на першым фэсце «Навінкі» (1999) адбываўся на працягу некалькіх гадзін, калі гледачы назіралі за нерухомымі фігурамі, і гэта трэба было ўспрымаць як своеасаблівае тэатральнае. відовішча.

Оpus magnum мастака – карціна «Міфалагемы тысячагоддзя», памерамі прыкладна 15 Х 4 у метрах. Гэта пра яе Алесь Родзін у адным з інтэрв'ю сказаў: "Гісторыя - гэта хлусня, якая з часам становіцца праўдай. Мастак стварае пэўныя міфы, падсілкоўваючыся гістарычнымі, сучаснымі падзеямі, і выдае свае адчуванні часу, прасторы, таго, як усё ўзаемазвязана з соцыумам. Гэты сімбіёз дае стан бясконцай гонкі. Мяне заўсёды вельмі цікавіла рытміка жыцця. Якраз у "Тахелесе" ўлавіў глабальную пульсацыю зямлі. Людзі, соцыум нашэптваюць свае пункты гледжання - і ствараюцца міфы. На карціне ёсць вобразы людзей, якія аддаюць перавагу пасіўнаму ладу жыцця, і ёсць тыя, хто не можа сядзець на месцы, яны пастаянна кудысьці бягуць, нешта даследуюць, сутыкаюцца з гэтым вялізным і калючым светам… У гэтым кантэксце і пішацца «Міфалагема тысячагоддзя». Там закладзена магутная сістэма пазнання навакольнага асяроддзя. Гэтую карціну пачаў у 2009 годзе і з таго часу працую над ёй. Невядома, колькі яшчэ буду яе пісаць. Калі мне праца цікавая, то часу не шкадую. Карціна можа яшчэ падвоіцца, патроіцца…”

Шкада, што працяга не будзе..."