Пётр Пульдзян Плуцэнічак
Аб тэрміновай неабходнасці стварэння (МІЖНАРОДНАГА) ПРАФСАЮЗА АМАТОРА_К УСХОДНЯЕЎРАПЕЙСКІХ ЛАНДШАФТАЎ
Тэкст прадстаўлены ў рамках выставы Мастак і сацыёлаг Пётр Пульдзян Плуцэнічнічак у сваёй запісцы-маніфесце заклікае да стварэння прафсаюза аматарак усходнееўрапейскіх ландшафтаў – арганізацыі супрацьстаячай падзелу, асноватворным метадам якой будзе з'яўляцца радыкальная ўдумлівасць.Лічыцца, што ландшафт Усходняй Еўропы сумны і плоскі - гэта вельмі добра, таму што дзякуючы гэтай асаблівасці можна эфектыўна і хутка працяць яго чыгункамі. У сваёй працы "Заваёўнікі сонца" Ганна Баўмгарт нагадвае пра цягнік, які вяртае дары Заходняй Еўропе: авангардныя творы мастацтва (і вінтоўкі) у знак удзячнасці за цягнік, які некалькі гадоў раней даставіў Леніна ў Расію. Прагрэс за прагрэс - справядлівы абмен. Гэта былі сапраўды перадавыя часы, калі…