Фатограф, прадзюсер, куратар, дзеяч у галіне фатаграфіі.
Аўтар і стваральнік фотапартала ZНЯТА (з 2019 года - ZNYATA). Пад аднайменнымі брэндамі ў розны час працавалі галерэя ZНЯТА (50+ выстаў) і фотастудыя ZНЯТА.
Ініцыятар і арганізатар профільных конкурсаў Best Wedding Photo Awards і Belarus Press Photo. Стварыў у Менску галерэю «Лесвіца» і быў яе куратарам. З 2016 па 2020 год - старшыня Саюза фатографаў Беларусі.
