engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Нікадзім Сілівановіч

1834–1919

Жывапісец, партрэтыст, ствараў іконы, дэкарыраваў храмы. Аддаў больш за трыццаць гадоў жыцця мастацтву мазаікі. Працаваў у станковым жывапісе, ствараў сюжэтныя кампазіцыі. У сваіх працах часта адлюстроўваў прадстаўнікоў простага народа.

Творы Нікадзіма Сілівановіча прадстаўлены ў музейных і прыватных зборах, храмах Літвы, Расіі, Беларусі. Вялікая частка захаваных графічных і жывапісных твораў майстра знаходзіцца ў калекцыі Літоўскага мастацкага музея ў Вільнюсе.

Жыў і працаваў у Вільні і родных Цынцавічах.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

13 снежня 1834

Нарадзіўся ў вёсцы Цынцавічы Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер – Вілейскі раён Мінскай вобласці), у сялянскай сям'і.

1850

Быў прыняты ў пяцікласнае дваранскае вучылішча ў мястэчку Маладзечна.

1855

З'ехаў вучыцца ў маляўнічую школу санкт-пецярбургскага Таварыства заахвочвання мастакоў.

1856–1863

Паступіў на аддзяленне партрэтнага жывапісу Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу.

1864

Пасля завяршэння навучання мастак з'ехаў на радзіму.

1864–1865

Працаваў над іконамі святога Аляксандра Неўскага і партрэтамі Гасудара Імператара ў Віленскай губерні.

1864–1866

Жыў у Вільні, ездзіў у Цынцавічы, ажаніўся, пісаў партрэты і жанравыя карціны, ствараў іконы, дэкарыраваў храмы.

1866

Мастак пераехаў у Санкт-Пецярбург і падаў прашэнне аб залічэнні на мазаічнае аддзяленне Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

1867–1869

Удзельнічаў у выкананні шэрагу важных мазаічных твораў, напрыклад, мазаічнай іконы "Спас Уседзяржыцель" для Пахавальні князёў Пажарскіх у Спаса-Яфім'евым манастыры Суздаля.

У пачатку 1870-х

Быў прыцягнуты да работ па ўпрыгожванні Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.

Лістапада 1876

Мастаку было прысвоена званне акадэміка мазаікі.

1877–1894

Напісаў некалькі рэлігійных кампазіцый для царквы ў Эзнасе.

1890–я

Прыняў удзел у афармленні храма Уваскрэшання Хрыстова ў Санкт-Пецярбургу.

1901

Пераехаў на сталае месца жыхарства ў Бірштаны, дзе абсталяваў невялікую майстэрню і аддаваў увесь вольны час жывапісу.

1914

З пачаткам Першай Сусветнай вайны мастак перабраўся ў Цынцавічы.

1919

Памёр у Цынцавічах.

2009

У Цынцавічах устаноўлены памятны знак, прысвечаны Сілівановічу.