engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я
  • K

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

K

Казімір Альхімовіч

1840–1916

Альхімовіч лічыцца адным з апошніх беларускіх і польскіх мастакоў рамантычнага напрамку. Ён пісаў карціны на гістарычную і міфалагічную тэматыку, краявіды Літвы і Татр, рэлігійныя палотны, жанравыя сцэнкі. Выстаўляўся ў Варшаве, Мюнхене, Адэсе, Кракаве, Вене. Яго палатно "Пахаванне Гедыміна" (1888) двойчы заваёўвала ўзнагароды. Акрамя жывапісу, мастак захапляўся роспісам фарфору і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве. Вялікая колькасць работ К.Альхімовіча захоўваецца ў варшаўскім Нацыянальным музеі. Старэйшы брат мастака Гіяцынта Альхімовіча.

Жыў і працаваў пераважна ў Варшаве.

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1840

Нарадзіўся ў вёсцы Дэмбрава каля Шчучына (Расійская імперыя, сёння Рэспубліка Беларусь).

1863—1864

Браў удзел у паўстанні, за што быў сасланы на Урал. Там пачаў пісаць.

1869

Пасля вяртання жыве ў Варшаве, дзе вучыцца ў Класе малявання мастака Войцеха Герсана.

1873—1875

Працягвае навучанне жывапісу ў Мюнхене.

1876—1877

Жыве ў Францыі, выстаўляе свае карціны ў парыжскіх салонах.

З 1877

Жыве пераважна ў Варшаве.

З 1890

Пачынае выкладанне ў прыватнай школе малюнка і разьбы Пасьвіковай.

1916

Памёр у Варшаве.