engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Шэпт

Сяргей Лескець 18 жніўня – 24 верасня 2022
Мінск, Беларусь
Выставачны праект Сяргея Лескеця. Куратарка, архітэктарка праекту: Дзіна Даніловіч

“Замова ўзнікла з паганскіх пацер і заклінанняў і першапачаткова асноўвалася на сіле чалавечага слова, потым на аўтарытэце таго бажаства, якое заклікалі, далей — на аўтарытэце замоўшчыка і перакананні веруючых; моц замовы ў дакладным вымаўленні пэўных слоў і выкананні суправаджальных абрадаў.” У складаны час людзі звяртаюцца да пошуку свяшчэннага, духоўнага і невымоўнага. У спробе перасягнуць сваю рэальнасць чалавек здабывае неабходнасць верыць. Адраджаецца цікавасць да старадаўніх рытуалаў, фальклорных практык, альтэрнатыўных спосабаў праявы духоўнасці — веры ў магчымасць ператварэння і вылячэння чалавека. У розных культурах гэтыя края вопыту існуюць як прэрагатывы шамана, чараўніка, знахара, шаптуна. На працягу дзесяці гадоў Сяргей Лескець вывучаў гэты містычны і заслонены ад чужых вачэй свет “вясковага вядзьмарства”, вандраваў па далёкіх вёсках, дакументаваў і архівіраваў сведчанні носьбітаў “сакральных вед”. Гэтая ўтоеная і вартаваная практыка “гаяння словам” паступова рабілася відавочнай: дакументальныя фатаграфіі лекарак-шаптух і траўніц, рэпартажныя відэазапісы рытуалаў лячэння, калекцыя рэчаў і атрыбутаў, тэкстыінтэрв’ю. Увесь сабраны аўтарам архіў артэфактаў і вобразаў стане матэрыялам для выказвання куратара. Як зрабіць бачным трансцэндэнтны вопыт, а чараўніцкія сувязі відавочнымі? Аўтары праекту знаходзяць форму пры дапамозе сучаснага мастацтва як інструмента, спосаба выказвання — гук, відэа, дакументальная фатаграфія, інсталяцыя, злучаныя сімвалічнай чырвонай лініяй, абуджаюць утоеныя веды, раскрываюць спалучэнні, з’яўляюцца спосабам зліцця з амаль знікнуўшай культурнай традыцыі продкаў. Перад нашымі вачыма разгортваецца працэс “зачароўвання свету” (калі перафразаваць словы нямецкага сацыёлага М. Вебера), у якім штодзённыя рэчы, звычайныя дзеянні ператвараюцца ў частку магічнага працэсу. У дадзеным выпадку мастак і куратар выкарыстоўваюць не навуковы і рацыянальны падыход, але інтуітыўныя, неканвенцыянальныя прыёмы, разлічаныя на пачуццёвае, нерацыянальнае ўспрыманне — правераный нашымі папярэднікамі спосаб “прыручэння” свету.

Тэкст: Вольга Рыбчынская

Выбраныя выставачныя праекты:

2021 — Genius loci. Genius lost. NCCA, Minsk.

 2018 — Whisper, Chongqing Art Museum, China.

 2017 — Whisper, show at Tbilisi Photo Festival, Georgia.

 2017 — Whisper, show and performance, Land Art Festival, Poland.