engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Яўген Ксяневіч

1952

Куратар мастацкіх і музычных праектаў, калекцыянер сучаснага беларускага мастацтва, бібліяфіл, кампазітар-песеннік.

Жыве і працуе ў Менску.

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

17 траўня 1952

Нарадзіўся ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь) у сям'і настаўнікаў-філолагаў.

1974

Скончыў Беларускі педагагічны інстытут імя Максіма Горкага.

З 1980-х

Піша эстрадныя песні на вершы рускамоўных і беларускамоўных аўтараў.

З 1980-х

Калекцыянуе рэдкія і мініяцюрныя кнігі: кнігі з пачатку ХІХ ст. кішэннага фармату самай разнастайнай тэматыкі, у тым ліку выдадзеныя ў Беларусі і многіх краінах свету на розных мовах: зборнікі твораў класікаў сусветнай, беларускай і рускай паэзіі, выбраныя творы прозы, даведнікі і энцыклапедыі, даследаванні па гісторыі і мастацтвазнаўстве, гумарыстычныя і дзіцячыя выданні, кнігі Бібліі і хрысціянская літаратура, выданні па кулінарыі, шахматах і філасофіі. Неаднаразова праводзіў выставы мініяцюрнай кнігі са сваёй калекцыі.

З 1986

Займаецца куратарствам мастацкіх праектаў.

2003

Куратар выстаўкі твораў сучасных беларускіх мастакоў у Абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна (Мінск).

2004

Куратар праекта "Краса і Сіла" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечаны Алімпіядзе ў Афінах (Мінск).

2009

Правёў выставу сваёй калекцыі мініяцюрных кніг у Дзяржаўным літаратурным музеі Петруся Броўкі.

2010

Правёў выставу сваёй калекцыі мініяцюрных кніг у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 520-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.

2014

Куратар персанальнай выстаўкі работ Уладзіміра Акулава да 60-годдзя мастака ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (Мінск).

2015

Куратар персанальнай выставы работ Валерыя Песіна "Дэталі" ў Цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск).

2015

Пачаў выдаваць нотныя зборнікі эстрадных песень.

2016

Куратар персанальнай выстаўкі работ Уладзіміра Акулава "Вітражы Часу" ў Віцебскім мастацкім музеі.

2016

Куратар персанальнай выставы Уладзіміра Акулава "Атражэння" ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (Мінск).

2016

Куратар персанальнай выставы Уладзіміра Акулава "Космас Уладзіміра Акулава" ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства (Мінск).