engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Міхась Сяўрук

1905–1979

Жывапісец, графік, ілюстратар і гравёр.

Працам пачатковага перыяду творчасці мастака характэрны рысы рамантызму. З'яўляецца прадстаўніком Віленскай мастацкай школы, для якой характэрны традыцыі акадэмічнага і неарэалістычнага мастацтва. Працаваў у галіне жанравай карціны і пейзажа. Аўтар вокладак беларускіх зборнікаў паэзіі.

Карціны і графічныя работы мастака знаходзяцца ў мастацкіх зборах Беларусі, Польшчы і Літвы.

Жыў і працаваў у Вільні і Нясвіжы.

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

27 лютага 1905

Нарадзіўся ў Варшаве (Царства Польскае, Расійская імперыя, цяпер Рэспубліка Польшча) у сям'і беларускіх дваран.

1919

Сям'я вярнулася ў Нясвіж.

Да 1927

Вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі.

1930-я

Быў адным з арганізатараў Віленскага таварыства мастакоў, у якое ўваходзілі Пётр Сергіевіч, Язэп Драздовіч, Язэп Горыд. Актыўна працаваў з выдавецтвамі, афармляў часопісы і кнігі на беларускай мове.

1932

Скончыў факультэт прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Яго педагогамі ў галіне пейзажнага жывапісу былі Фердынанд Рушчыц і Людамір Сляндзінскі.

1936

Аформіў першы зборнік вершаў Максіма Танка "На этапах".

З 1937

Удзельнік мастацкіх выставак.

1937-1938

Першыя працы мастака экспанаваліся на выставах у Варшаве.

З 1939

Жыў у Нясвіжы, дзе працаваў настаўнікам малявання і крэслення ў школе.

14 сакавіка 1979

Памёр і пахаваны ў Нясвіжы.

2005

Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака пошта Беларусі выпусціла марку з выявай яго карціны "Жніво" (1937).