engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча (Беларускі музей у Вільні)

1921–1945
Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана Луцкевіча цi Беларускі музей у Вільні
  • Іван Луцкевіч
    прысвячэнне, архівіст
  • Антон Луцкевіч
    дырэктар

Выбраныя падзеі

Артыкулы на KALEKTAR

Беларускі музей у міжваенны перыяд

Музей быў заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча культуры Івана Луцкевіча.

Першапачатковыя экспанаты былі сфарміраваны з асабістай калекцыі Івана Луцкевіча, які па завяшчанні перадаў іх музею. Потым яна шмат гадоў папаўнялася. Усяго ў музеі было пяць выставачных залаў, у якіх дэманстраваліся такія калекцыі: археалагічная, нумізматычная (манеты, медалі і ордэны), старажытных адзенняў, старажытнай зброі, рукапісаў і кніг, царкоўных ікон, карцін, музычных інструментаў, твораў з разьбы і іншыя. Згодна з інвентарызацыі 1941 года музей налічваў 13450 адзінак захоўвання, а яго бібліятэка — каля 14 тысяч рукапісаў і старадрукаў, сярод якіх, у прыватнасці, знаходзіліся частка пражскай Бібліі Францыска Скарыны 1517 года, зборнік законаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, першая граматыка арабскай мовы Аль-Кітаб, надрукаваныя на беларускай мове кнігі беларускіх гарадоў, а таксама іншыя рэдкія выданні.

Дырэктарам музея з дня яго стварэння і па 1939 год быў брат Івана Луцкевіча - Антон, рэпрэсаваны ў 1939 годзе і загінулы ў 1942 годзе.

Музей быў ліквідаваны ў канцы 1944 - пачатку 1945 гадоў. Экспанаты, якія захаваліся пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, былі падзелены сумеснай камісіяй паміж Літоўскай ССР і Беларускай ССР. Паколькі сябрамі камісіі з боку Беларусі былі асобы, не звязаныя з Беларуссю, то значная частка экспанатаў музея засталася ў Вільні ці была адпраўлена ў Маскву.