engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

Яўген Кулік

1937–2002

Мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў "Бярозка" і "Вясёлка". Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі "Пагоня". Аўтар эталёну гербу "Пагоня" ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995.

Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў "На паддашку". Ня быў сябрам камсамолу й камуністычнай партыі, ён гаварыў выключна па-беларуску.

Разам са сваім аднадумцам Лявонам Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.

Жыў і працаваў у Менску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

31 кастрычніка 1937

Нарадзіўся ў Менску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).

1957

Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню.

1963

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Ад 1963

Браў удзел у мастацкіх выставах.

З 1965

Сябра Беларускага саюзу мастакоў. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.

У 1991 годзе

Разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў эталёну гербу "Пагоня", які выкарыстоўваўся як дзяржаўны герб Беларусі да 1995 году.

12 студзеня 2002

Змёр у Менску. Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. З гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску.

Лістапад 2005

На могілках быў адкрыты помнік Куліку.

-

Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.

-

Уладзімер Басалыга:

"Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне".

-

Эдвард Людовіч:

"Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў".

-

Сяргей Харэўскі:

"Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. …Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. …Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. …Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу".