engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

Альгерд Малішэўскі

1922–1989

Мастак.

Яго творчасці ўласцівы адкрытая эмацыянальнасць, драматызм, імкненне да жывапісна-пластычных пошукаў. Ён адзін з тых, хто сцвярджаў сваё мастацтва ў 1960-я гг. Менавіта тады ў краіне пашыраўся тэматычны і вобразны лад усяго мастацтва, аднаўлялася і ўзбагачалася яго пластычная мова. Наватарства і аптымізм, незадаволенасць дасягнутым і пастаянны пошук – гэта і былі нормы прафесійнай і грамадскай дзейнасці Малішэўскага на працягу ўсяго жыцця.

Групы

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

8 верасень 1922

Нарадзіўся ў Бабруйску. Тут ён вучыўся ў школе, шмат працаваў. Пасля таго, не стала бацькі, трапіў у дзетдом. У час Вялікай Айчыннай вайны Малішэўскі, як і многія яго таварышы, стаў на шлях партызанскай барацьбы.

1946

Паступіў у Харкаўскі мастацкі інстытут (Украіна).

1953-1981

Прыехаў ў Мінск і стаў выкладчыкам Мінскага мастацкага вучылішча. Педагагічная дзейнасць на вялікім адрэзку часу – гэта даволі значны бок яго творчай біяграфіі. У дзённікавых нататках Глобуса, які вучыўся ў Малішэўскага, ёсць такі запіс: “Вучыцца жывапісу і кампазіцыі ў Альгерда Малішэўскага лічылася за вялікі гонар. У Мінскай мастацкай вучэльні ён быў выкладчыкам нумар адзін… Мяняліся моды, мяняліся павевы, мяняліся куміры, а ён заставаўся першым. Гэта важна, каб вучэльня мела аўтарытэтных выкладчыкаў… Падчас маёй вучобы Мінская мастацкая вучэльня – гэта Малішэўскі”.

1956

Быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў. З гэтага ж года стаў удзельнікам мастацкіх выставак: рэспубліканскіх і персанальных; асобныя работы экспанаваліся на ўсесаюзных і міжнародных мастацкіх выстаўках.

1972–1986

Яго творы экспанаваліся ў ГДР, Вялікабрытаніі, Італіі, Канадзе, ФРГ, Эфіопіі.

Ужо першыя работы – пейзажы, мастака ўпершыню ясна выразіў свае дэкаратыўна-пластычныя пошукі ў галіне мастацкай формы, а потым перанёс знойдзенае ў карціны, партрэты і нацюрморты. Увагу гледача прыцягвае высакародная прастата і яснасць пачуццяў, дакладная перадача ў кожным канкрэтным выпадку пэўнага стану прыроды. Побач з творамі пейзажнага жанру мастак актыўна працаваў у галіне партрэта, нацюрморта, над тэматычнымі палотнамі. Дыяпазон сюжэтна-тэматычных карцін вельмі шырокі: гераічная барацьба савецкага народа супраць фашызму, лёс беспрытульных у гады грамадзянскай вайны, падзеі сучаснасці.

1977

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

1988

Разам з групай мастакоў-аднадумцаў ім было створана творчае аб’яднанне "Няміга-17", члены якога ставілі перад сабой задачу абнаўлення паэтыкі і пластычнай мовы айчыннага жывапісу. Яркай і неардынарнай з’явай ў кантэксце развіцця беларускай мастацкай культуры канца ХХ стала стварэнне гэтага і некаторых іншых “нефармальных” аб’яднанняў мастакоў. На хвалі першых гадоў перабудовы аб іх шмат пісалі ў СМІ, на розных выставачных пляцоўках экспанаваліся іх творы.

Люты 1988

Першая выстаўка групы "Няміга-17", якая экспанавалася ў залах Палаца мастацтваў “…стала нечаканасцю і нават сюрпрызам не толькі для гледачоў, але і для калег-мастакоў… Выстаўка здзівіла цэласнасцю экспазіцыі і нестандартнасцю, неардынарнасцю дараванняў, самастойнасцю меркаванняў пра час і пра сябе…”,– адзначаў Крэпак.

Творы Малішэўскага захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі.