engrus

подкасты / канналы

дакументы

OM Podcast
3 і 4 эпізоды: Музей і супольнасць
Музей і супольнасць:Частка 1 – клопат і падтрымкаЧастка 2 – салідарнасць і супраціўТрэці і чацвёрты выпускі прысвечаны абмеркаванню месца музеяў у функцыянаванні інфраструктур клопату і падтрымкі запатрабаванняў супольнасцяў у розных кантэкстах.У гутарцы бяруць удзел , куратарка і даследчыца, а таксама , куратар, крытык і даследчык. Рэфлексуючы над уласнымі куратарскімі праектамі, госці дзеляцца бачаннем музея як поля барацьбы і месца для грамадскага дысэнсусу насуперак іерархічным уладным тэндэнцыям.Эпізод складаецца з двух звязаных частак. У фокусе першай – канцэпты клопату і падтрымкі, другая ж частка асвятляе ролю музеяў у працэсах салідарызацыі і структурах супраціву.Гэтыя эпізоды з'яўляюцца часткай шырокага праекта , накіраванага на стварэнне…
OM Podcast
5 эпизод: Музей і міграцыя
Эпізод 5. Музей і міграцыя: дыстанцыя, сувязь і адаптацыяПяты выпуск – частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі – выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.У пятым эпізодзе падкаста ОМ даследуем ролю музеяў і культурніцкіх інстытуцый у падтрымцы мастакоў ды мастачак з досведам міграцыі. Гасцямі і госцьямі выпуску сталі міждысцыплінарная мастачка , а таксама куратарка Марыя Бебурыя і працаўнік культуры, перформер Тарас Гэмбік – сузаснавальні:цы SDK Słonecznik і калектыва Близькисть у Варшаве. Разам мы абмеркавалі выклікі, што паўстаюць перад творцамі падчас адаптацыі ў новых культурных кантэкстах, і як падтрымліваць адно аднаго ў…
OM Podcast
Цiзер: ОM Podcast
Цiзер:Скажыце "ОМ": запуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej Праект паведамляе аб запуску аднайменнай серыі падкастаў , і запрашае слухачоў і слухачак у займальнае падарожжа па сусвеце сучаснага беларускага мастацтва. Вядучы падкаста, разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Пачынаючы ад гістарычных падзей і да сучасных рэалій, ад лакальных аспектаў да глабальных тэндэнцый — каманда праекта будзе асвятляць падзеі і феномены, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры на дадзены момант.Цiзер:Паслухаць цізер праекта можна на платформах Spotify і Apple Podcasts, а першы выпуск чакаецца 14…
OM Podcast
Эпізод 1: Open Muzej
Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычныПершы выпуск — частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — выйшаў сёння на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.Назва сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і шматмоўя. Open Muzej — гэта не толькі праект, але і працэс, які звяртае ўвагу прафесійнай супольнасці і грамадскасці ў працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, падаючы слухач:кам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.У першым выпуску падкаста Open Muzej яго вядучы, культурны актывіст , гутарыць з рабочай…

імёны