engrus
12/14/2023
  • OM Podcast

Эпізод 1: Open Muzej

Open Muzej: грамадскі, гарызантальны, намадычны

Першы выпуск — частка аднайменнай ініцыятывы па стварэнні адкрытага грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі — выйшаў сёння на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox.

Назва сімвалічна адлюстроўвае ідэю адкрытасці і шматмоўя. Open Muzej — гэта не толькі праект, але і працэс, які звяртае ўвагу прафесійнай супольнасці і грамадскасці ў працэс асэнсавання сучаснага беларускага мастацтва. Падкаст ахоплівае шырокі спектр тэм, пачынаючы ад лакальных гісторый да глабальных тэндэнцый, падаючы слухач:кам поўны і глыбокі агляд падзей, якія фарміруюць кантэкст сучаснага беларускага мастацтва тут і зараз.

У першым выпуску падкаста Open Muzej яго вядучы, культурны актывіст , гутарыць з рабочай групай праекта, якая ініцыявала стварэнне грамадскага музея сучаснага мастацтва Беларусі. Сваім бачаннем філасофіі і канцэпцыі Open Muzej дзеляцца стваральні:цы праекта — сузаснавальніцы і , мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала . У ходзе размовы абмяркоўваюцца неабходнасць стварэння музея на дэмакратычных каштоўнасных падставах, захаванне і доступ да культурнай спадчыны ва ўмовах геаграфічнай раскіданасці беларуса:к, закранаюцца такія выклікі як абмежаваная бачнасць беларускага мастацтва ў сусветным кантэксце і раздробленасць прафесійнага асяроддзя. Адзначым, што праект Open Muzej створаны на валанцёрскіх пачатках. Запускам падкаста стваральні:цы запрашаюць да абмеркавання, са-ўдзелу і супрацоўніцтва ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы.


Паслухаць падкаст можна на платформах:

Apple Podcasts

Castbox

Google Podcasts

Spotify

Yandex Music


Карысныя спасылкі да першага эпізоду:

ОM Podcast

Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва Kalektar

Амбасада культуры

Праект ZBOR

Сяргей Кірушчанка

Аляксей Талстоў

Інстытуцыйная крытыка ў Беларусі. Артыкул Антаніны Сцебур


Аўтарства і згадванні

  • OM Podcast
    аўтар
  • Амбасада Культуры
    згадваецца
  • Art Aktivist
    згадваецца
  • ZBOR
    згадваецца
  • Сяргей Кірушчанка
    згадваецца
  • Антаніна Сцебур
    згадваецца
  • Аляксей Талстоў
    згадваецца
  • Ў (галерэя)
    згадваецца
  • Багдан Хмяльніцкі
    вядучы
  • Валянціна Кісялёва
    рэспандэнтка
  • Ірына Кон
    рэспандэнтка
  • Ганна Чыстасердава
    рэспандэнтка
  • Сяргей Шабохін
    рэспандэнт
  • Open Muzej (OM)
    згадваецца
  • KALEKTAR
    згадваецца