Вопыт міграцыі ў беларускім мастацтве. Частка 2. Эстэтыка і практыкі твораў пасля 2010 года, арганізацыі, транскультурныя практыкі
У першай частцы агляду-даследавання былі раскрыты тэарэтычныя аспекты міграцыі, праблематыка вывучэння мастацтва, звязанага з гэтым досведам, таксама была набліжана гісторыя міграцыі дзе:йніц культуры з Беларусі і прыведзены прыклады некаторых твораў да 2010 года.
У гэтым тэксце будуць больш падрабязна разгледжаныя эстэтыка і практыкі твораў, што закранаюць тэму міграцыйнага досведу. Тут адзначаецца прыкметны рост мастацкіх выказванняў, пачынаючы з 2010 года. Іх усплёск прыпадае на перыяд пасля 2020 года, што яскрава перадае актуальнасць тэмы міграцыі ў беларускім мастацтве. Гэтыя творы характарызуюцца шырокім наборам міждысцыплінарных практык, у іх моцна кантэкстуальна рэфлексуецца ўласны досвед, у большасці выпадкаў – з глыбокай эмацыянальнасцю. Таксама ў тэксце закранаецца тэма дзейнасці культурна-творчых арганізацый, якія адыгрываюць значную ролю ў падтрымцы людзей з міграцыйным досведам, транскультурныя практыкі, што спрыяюць стварэнню новых формаў узаемадзеяння і пераасэнсаванню ідэнтычнасці на скрыжаванні лакальных і глабальных кантэкстаў.
Мяжа
Само вызначэнне слова “міграцыя” указвае на пераадоленне шляху ад аднаго пункта да іншага альбо знаходжанне ў гэтым стане. Гэтыя станы натуральныя для чалавечага існавання, якому ўласцівыя рух, працэсуальнасць. Сусвет вакол нас змяняецца з велізарнай хуткасцю – гэтак жа, як і мы самі. Можа здавацца, што мяжы паміж дзяржавамі, якія мы перасякаем, з'яўляюцца статычнымі, але з перспектывы часу – нічога не бывае вечным, у тым ліку і прасторавыя абазначэнні тэрыторый.
У кантэксце міграцыі мяжы ў мастацтве становяцца шматслаёвым сімвалам: яны адлюстроўваюць фізічныя бар’еры, што падзяляюць краіны, але таксама і сімвалічныя – культурныя, сацыяльныя і ўнутраныя абмежаванні, з якімі сутыкаюцца асобы з міграцыйным досведам. Такія творы часта даследуюць напружанасць паміж абмежаваннем і свабодай, закранаючы пытанні прыналежнасці, ідэнтычнасці і трансфармацыі.
у інсталяцыі “” даследуе ўмоўнасць межаў. Мастачка дэманструе спосабы размежавання прасторы Беларусі, чые межы шматразова змяняліся цягам ХХ стагоддзя з-за дынамічных геапалітычных перамен. Праект уяўляе сабой дзевяць карт краіны, убудаваных у школьныя крэслы; кожная з іх адлюстроўвае пэўны гістарычны перыяд з 1918 па 1945 год, які пакінуў свой адбітак у гісторыі Беларусі.
у творы адносіцца да актуальных межаў тэрыторыі Беларусі як да прасторы-галаваломкі, з якой трэба знайсці выхад. Работа з’яўляецца часткай серыі “” 2021 года, у якой аўтар вядзе дыялог і запрашае да ўзаемадзеяння з кантэкстам часу і прасторы Беларусі.
Польска-беларуская мастачка ў карціне “” паказвае перспектыву на польскую прыгранічную зону з калючым дротам — від, знаёмы кожн:ай беларус:цы, што накіроўваецца ў Еўропу. У назве працы мастачка звяртаецца да фразы з клясычнай польскай камедыі Sami swoi ("Усе свае"), у аснове якой ляжаць гісторыі перасяленцаў з усходніх земляў на “вярнутыя землі”.
у працы “” праз форму квазі-навінавога рэпартажу звяртаецца да ваеннага становішча. Відэа фіксуе блакітнае неба, прарэзанае паветранымі слядамі ад руху самалётаў, верхавіны бяроз і транспарт, што праязджае міма. Візуальны вобраз кантрастуе з трывожнымі загалоўкамі, якія адлюстроўваюць напружанне на прыгранічных тэрыторыях: “Беларуская мяжа актывізуецца”, “У Беларусі працягваюцца ваенныя вучэнні”, “Расійскія войскі на мяжы Украіны і Беларусі”. У кантэксце мяжы варта таксама прыгадаць мастацкую акцыю і кнігу . У гэтым праекце мастак разглядае магчымасць вымярэння наяўнасці душы праз пашпарт — дакуменце які пацвярждае асобу праз сістэму прыналежнасці і ўлады.
Серыя “” звяртае ўвагу на турыстычнае перасячэнне межаў і аб’ядноўвае афіцыйныя нацыянальныя турыстычныя слоганы сарака васьмі краін у шаснаццаць вершаў.
Тэма межаў, тэрыторый і суіснавання краін з'яўляецца ў творы “”, дзе ён выкарыстоўвае розныя фрагменты 3D-мадэляў прыгранічных ландшафтаў з Украінай і Латвіяй. У гэтай працы мастак разглядае беларускую мяжу як месца гістарычных “разломаў”, што сталі асабліва прыкметнымі ў сувязі з палітычнай сітуацыяй у рэгіёне – поўнамаштабная вайна ва Украіне, узмацненне межаў ЕС. Работа таксама рэфлексуе над вытворчасцю і ўспрыманнем прасторы – у дадзеным выпадку посткаланіяльнай і імперскай.
ў "" даследуе тэму межаў праз узаемадзеянне часавых і касмічных цыклаў, раскрываючы сувязь паміж гістарычнымі падзеямі і глабальнымі крызісамі. Мастачка стварае сімвалічную карту з выкарыстаннем металічных кольцаў і графічных ліній, якія фіксуюць размяшчэнне планет падчас ключавых падзей, напрыклад, пачатку вайны ва Украіне. Работа закранае пытанні цыклічнасці гісторыі, нелінейнага ўспрыняцця часу і межаў чалавечага разумення, злучаючы касмічнае і зямное, сучаснае і будучыню ў адзінай часавай тканіне.
Гуманітарны крызіс на польска-беларускай мяжы
Яшчэ адзін крызіс, які паслужыў імпульсам для творчай рэфлексіі на тэму міграцыі, – гэта сітуацыя на польска-беларускай мяжы. Ён пачаўся ў 2021 годзе з-за наплыву людзей, пераважна з Сірыі і Ірака, якія жадалі трапіць у Еўразвяз. Дзяржаўны апарат Беларусі выкарыстаў гэтых людзей як інструмент ціску на ЕС, у сваю чаргу Польшча адказала жорсткімі мерамі кантролю тэрыторыі, што ў цэлым прывяло да гуманітарнага крызісу, які характарызуецца гвалтам, холадам і адсутнасцю базавых умоў для выжывання людзей, якія апынуліся ў памежных тэрыторыях.
ў інсталяцыі гэтую сітуацыю праз пакрытыя крышталёвай соллю зялёнага колеру прадметы бытавога ўжытку і фатаграфіі, ператвараючы іх у сімвалы страчанага дому. Мастачка ставіцца да сітуацыі як да лімба, у якую трапілі людзі. Выкарыстанне солі ў гэтай рабоце можа сведчыць аб жаданні захаваць важныя для мігрантаў рэчы, з іншага боку – гэта сімвал карозіі і разбурэння. Соль таксама з’яўляецца алегорыяй слёз. Такім чынам, праект перадае пачуццё страты дому, часу, які затаіўся ў чаканні, і бязмоцнасці ўцекачоў, чыя жыццё ператварылася ў вымушанае чаканне ў нявызначанасці.
“” таксама сімвалічна фіксуе актуальную сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Мастак стварыў праект: фатаграфію ў тэхніцы срэбнай друку і інсталяцыю, якія былі прадстаўлена публіцы ўпершыню недалёка ад польска-беларускай мяжы ў . Гэтым праектам Глушань аддае даніну памяці людзям, затрыманым у памежжы, зніклым без вестак або загінулым падчас спробаў перасячэння мяжы, тым, хто пакідае свае краіны па палітычных прычынах у пошуках бяспечнага месца – усім тым, хто не можа гэтага зрабіць і знаходзіцца пад пастаянным ціскам, а таксама для падзеленых сем’яў.
У серыі даследуе пытанні прыналежнасці і абароны, звяртаючы ўвагу на тое, каго лічаць вартым абароны. Працы закранаюць наступствы ўмацавання нацыянальных межаў, якія становяцца не толькі фізічнымі бар’ерамі, але і сімваламі ізаляцыі і страты гуманнасці. Праз міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы мастак падкрэслівае крохкасць чалавечага жыцця, што сутыкаецца з глабальнымі геапалітычнымі працэсамі, і даследуе, як фізічныя перашкоды адлюстроўваюць разломы ў асновах чалавечай салідарнасці.
Сімвалізм мяжы
Мяжа можа быць прадстаўлена фізічна, напрыклад, у выглядзе сцен, рэк ці платоў, але таксама абстрактна – як рыса, якая падзяляе ідэнтычнасці, культуры ці жыццёвыя этапы. Мастакі часта выкарыстоўваюць сімволіку мяжы, каб даследаваць пытанні прыналежнасці, ізаляцыі і ўзаемадзеяння, ператвараючы яе з бар'ера ў кропку скрыжавання і дыялогу, падкрэсліваючы складанасць міграцыйнага досведу.
Неад'емны сімвал мяжы – памежны слуп прысутнічае ў працы “”. Мастачка стварыла аб'ект пакрыты шыпамі як сімвал недаступнасці межаў і небяспекі іх "нелегальнага" перасячэння. Бусел таксама пераасэнсоўвае межы і досвед міграцыі праз межы жыцця і смерці ў працах “”, “”.
у працы “” з іроніяй ставіцца да тэмы меж як фізічным, так і сімвалічным. Мастак звяртаецца да геаграфічнага і гістарычнага кантэксту, звязанага з мостам праз раку Ін - месцам, дзе праходзіць мяжа паміж Аўстрыяй і Германіяй, і мястэчкам Браўна-ам-Ін, вядомым як радзіма Адольфа Гітлера. У працы Саўчанка аб'ядноўвае назіранне за небам, метафарычна паказваючы яго ўніверсальнасць і адсутнасць бачных падзелаў, з фіксацыяй мяжы як месца, насычанага гістарычнымі канатацыямі.
З 2018 года працуе над цыклам , у якім даследуе міграцыю, межы і пераадоленне бар'ераў. Імпульсам да стварэння сталі бюракратычныя цяжкасці іміграцыі мастака. Ён уключае тэмы крызісу на беларуска-польскай мяжы, ваенных канфліктаў і кантрабанды. Так, адна з серый працаў – “Кантрабанда біяматэрыялаў” – прысвечана тэматыцы кантрабанды мяса (знака біяпалітыкі) на беларуска-польскай мяжы. Геапалітычнаму крызісу нададзена асобная ўвага ў іншым яго цыкле – "”, якая адлюстроўвае трансфармацыі ў рэгіёне.
ў праекце звяртае ўвагу на тое, што і як перавозяць з сабой людзі праз мяжу, з перспектывы вымушанай міграцыі і трагічнасці таго, што адбываецца. Сваё даследаванне яна пераносіць праз сімвал багажу, у якім персоны з досведам міграцыі збіраюць атрыбутыку мінулага жыцця. Гэтая мультымедыйная серыя з'яўляецца працягам праекту “”, які грунтуецца на інтэрв'ю з беларускімі эмігрант:камі з 2021 года. У ёй мастачка зважае на эмацыйныя аспекты перамяшчэння, такія як страта хаты, страх, няўпэўненасць і пачуццё віны. Праца звяртаецца да сімволікі часовасці, адлюстроўваючы цяжкасці адаптацыі і чаканне вяртання. Звыклыя прадметы тут страчваюць камфорт і становяцца сімваламі застылага, вымушанага жыцця.
Праца "" адносіцца да тэмы метафізічнай мяжы. На карціне бачны аб’ект на пэўным транспартным сродку, які спыніўся ля рысы, што стварае ўражанне пустой, недасягальнай прасторы.
Улада і кантроль
Перамяшчэнні праз мяжу становяцца не толькі фізічным, але і сімвалічным досведам сутыкнення з сістэмамі ўлады. Дзяржавы ўсталёўваюць строгія механізмы кантролю – ад візавых абмежаванняў да памежных праверак, якія вызначаюць, хто варты перасячэння, а хто будзе адхілены. Асоба зводзіцца да дакументаў, а іх змест фармуе новы сацыяльны статус, уплываючы на магчымасці і свабоды. Мастацтва, што даследуе міграцыю, часта звяртаецца да аспектаў улады, раскрываючы як індывідуальныя гісторыі, так і глабальныя сістэмы, якія кіруюць перамяшчэннем і замацоўваюць іерархіі.
У працы “” дакументуе шасцігадовы досвед назірання за працэдурамі прадастаўлення прытулку ў Берлінскім адміністрацыйным судзе, дзе яна фіксавала пытанні суддзяў і інтэр’ер залы, сітуацыі праз малюнкі і тэкст. Гэта даследаванне кранае праблему ўзмацнення жорсткасці правілаў атрымання прытулку, у якіх чалавек вымушаны змагацца за права на бяспеку. У серыі плакатаў мастачка стварае дакументальны і візуальны наратыў пра складанасць і адчай у пошуках бяспечнага мейсца.
і у інсталяцыі оадлюстроўваюць складанасці эміграцыі і рэфлексуюць над тэмай інстытута шлюбу як сродку атрымання дапамогі і стабільнасці ў розных краінах, асабліва ва ўмовах палітычных рэпрэсій. Дакумент як сімвал, што вызначае тоеснасць, таксама з’яўляецца ў іх працы .
у Canvas Cut with the Karta Polaka з рэагуе на складанасці атрымання дакумента "Карта паляка", які пацвярджае прыналежнасць да польскага народа, тым самым адкрываючы магчымасць для міграцыі. Праца адсылае да творчасці Луча Фантаны, чыё разрэзанае палатно даследуе ідэю разлому і мяжы, а таксама да сцэны з "Пінокіа" з фальшывым камінам, што сімвалізуе падман і ілюзію. Разразаючы палатно дакументам, мастак паказвае, як міграцыйныя дакументы становяцца інструментам улады, ствараючы новыя фізічныя і эмацыйныя межы.
у даследуе абсурднасць візавых працэдур і бюракратыю, якая суправаджае міграцыю. Пастаяннае сканчэнне тэрмінаў віз і цыклічнасць падачы дакументаў ператвараюцца ў бясконцую карусель. Праца адлюстроўвае залежнасць ад статусу, у якім асоба губляецца сярод афіцыйных папер і рэгламентаў.
даследуе тэму ўлады праз асабісты досвед узаемадзеяння з нямецкай бюракратычнай сістэмай. Выкарыстоўваючы статыстыку – 3061 сімвал у перапісцы, 101 выходзячы званок цягам 104 хвілін, 27 уваходных званкоў, 63 адпраўленыя і 27 атрыманыя лісты – мастак:іня падкрэслівае складанасць і стрэс, што ўзнікаюць пры сутыкненні з дзяржаўнай сістэмай. Аўтар:ка звяртаецца да міграцыйнай палітыкі, якая вызначае жыццё мігрант:кі, ператвараючы просьбы аб дапамозе ў доўгі і пакутлівы працэс. Кавальскі крытычна агаляе, як бюракратычныя структуры ўзмацняюць няроўнасць і ўмацоўваюць межы ўлады.
Інсталяцыя , у якой пераплятаюцца калектыўная гісторыя перасялення жыхароў горада Нова-Руда пасля Другой сусветнай вайны і асабістая сямейная гісторыя мастачкі, звязаная з перасяленнем з Заходняй Беларусі. Тры скульптуры з бетонных каранёў яблыні сімвалізуюць вырваныя і перамешчаныя карані, адлюстроўваючы досвед страты і пошуку новага дома. Праект даследуе стан "перамешчанасці", як фізічнай, так і ўнутранай, тым самым становічуся мастацкім разважаннем пра памяць, ідэнтычнасць і наступствы міграцыі.
Дом
Тэма дома становіцца адной з цэнтральных у мастацтве, якое адлюстроўвае досвед міграцыі. Яна даследуе глыбокую сувязь паміж памяццю, стратай і набыццём новай прасторы прыналежнасці. Дом успрымаецца не толькі як фізічнае месца, але і як сімвал ідэнтычнасці, культурнай спадчыны, бяспекі. Мастакі і мастачкі, што працуюць з гэтай тэмай, часта даследуюць стан паміж мінулым і сучаснасцю, ствараючы творы, дзе дом ператвараецца ў месца скрыжавання мары, успамінаў і рэальнасці.
у праекце “” даследуе зліццё рэальнасці і ўспамінаў, увасабляючы гарадскі пейзаж Варшавы праз прызму памяці беларускіх мігрантак і мігрант:ак.
Праект прадстаўляе сабой серыю відэарасповедаў беларусаў і беларусак, што пакінулі сваю краіну, пра іх успрыманне дома і пачуцці, звязаныя з гэтым паняццем. Кожны водгук удзельн:іцы суправаджаецца тэкстыльнымі аб’ектамі, пашытымі ўручную, якія складаюцца ў інсталяцыю, што сімвалізуе калектыўны вобраз дома.
Інсталяцыя даследуе тэму дома і перамяшчэння праз асабісты досвед міграцыі, увасоблены ў назвах трох гарадоў, якія адыгрываюць ролю "домаў" для мастака. Праца ўяўляе сабой спалучэнне тэксту, святла і прасторы, дзе назвы гарадоў размешчаны люстрана, што падкрэслівае дваістасць успрымання.
у згаданым раней шматузроўневым праекце “” прадстаўляе міграцыю праз гісторыі палітычных уцекачоў. Праект складаецца з некалькіх цыклаў, якія раскрываюць розныя аспекты складанага працэсу міграцый, напрыклад, серыя рэагуе на тэму практык набыцця страчанага пачуцця дома на новым месцы.
У перформансе “” даследаваў канцэпцыю дома праз сімволіку і фізічныя адчуванні. Мастак звярнуўся да элементаў — зямлі, солі і мукі, якія сталі метафарамі дома як месца і пачуцця. Перформанс запрашаў гледачак і гледачоў да калектыўнага пераасэнсавання значэння дома, развіваючы думку пра сямейнасць. Такім чынам перформанс стаў прасторай для дыялогу і пошуку сувязяў паміж успамінамі, цялеснасцю і месцам.
у разглядае вяртанне да сапраўднага "я" як працэс метанойі, у канцы якога можна знайсці адчуванне дома.
Праца сімвалічна раскрывае тэму дома і перамяшчэння, выкарыстоўваючы архітэктурныя вобразы, аб’яднаныя з элементамі нестабільнасці. Драўляная структура нагадвае кампактнае паселішча або ўмацаваны горад, у якім дамы шчыльна прылягаюць адзін да аднаго, утвараючы замкнёную прастору. Работа Кошкарова інтэрпрэтуе дом не як статычны аб’ект, а як жывы, рухомы арганізм. У той жа час цэнтральны элемент паказвае на раскол, высечанае дрэва, ад якога засталася толькі каранёвая сістэма; магчыма, менавіта з яго верхняй часткі і было пабудавана гэта мабільнае паселішча.
Дуэт у “” звяртае ўвагу на сітуацыю сем’яў, падзеленых ваенным канфліктам ва Украіне, і іх лічбавы кантакт як спосаб захавання сямейных сувязяў.
у праекце “” таксама звяртаецца да тэмы персанаў з Украіны са статусам бежанства. Аўтарка фотадакументуе эмацыйны і фізічны стан людзей, якія прыбываюць у прытулак у былой дзяржаўнай школе польскага горада Уроцлава пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Кузьмічова фіксуе стан "лімба", паміж страчаным домам, цяперашнім становішчам і няпэўнай будучыняй.
Змяненне ідэнтычнасці
Мастацтва, якое адлюстроўвае вопыт міграцыі, непазбежна закранае тэму трансфармацыі асобы. Працэс перамяшчэння змяняе ўяўленне пра сябе, сфармаванае "я" сутыкаецца з новымі культурнымі, сацыяльнымі і палітычнымі кантэкстамі, дзе ідэнтычнасць падвяргаецца трансфармацыі і пераасэнсаванню. Гэтыя працэсы прымушаюць задаваць сабе новыя пытанні і шукаць адказы на выклікі новай рэчаіснасці: адаптацыі, асіміляцыі, супраціву.
У творы паказвае мігрант:ку аголенай перад знешнім светам, далікатн:ую, з цяжкім багажом, які яна/ён бярэ з сабой, каб урэшце разбурыць старую ідэнтычнасць дзеля стварэння новай – мігранцкай.
Праца “” пагружае гледач:ку ў інтымны дзённікавы свет разваг пра перамяшчэнне, страту і пошук новай ідэнтычнасці. Засяроджаная вакол досведу адзіноты, асабістага крызісу і спробаў пераасэнсавання ўласнага жыцця, яна становіцца метафарай міграцыі, як фізічнага перамяшчэння, так і ўнутранага пошуку дому, сэнсу і ўстойлівасці.
Перажыты траўматычны досвед міграцыі таксама з'яўляецца ў яе працы “”.
У творы “” даследуе тэма кантролю і ўразлівасці праз выкарыстанне знойдзенага рэльефу з выявай маці і дзіцяці – сімвалаў клопату і аховы. Традыцыйны вобраз парушаецца ўкараненнем сучаснай вентыляцыйнай сістэмы з датчыкам руху. Яна становіцца метафарай знешняга ўмяшання, ілюструючы становішча персон з досведам міграцыі, якія вымушаныя адаптавацца да чужога асяроддзя без натуральнай сістэмы аховы. Праца задае пытанне пра тое, як прымусовыя механізмы кантролю ператвараюць клопат у механізаваны працэс, пазбаўлены чалавечнасці. Яна падкрэслівае далікатнасць і ўразлівасць індывідуума ва ўмовах глабальнай нестабільнасці і вымушаных перамяшчэнняў.
Праект уяўляе сабой шматграннае даследаванне беларускай ідэнтычнасці ў кантэксце міграцыі, выгнання і гістарычнай каланізацыі. Ён акцэнтуе ўвагу на тым, як пошук сэнсу "беларускасці" стаў неад’емнай часткай самавызначэння для народа. Разважаючы пра сувязі паміж культурай, памяццю і месцам, праект выкарыстоўвае візуальна-сэнсавы сімвал "кут" як метафару Радзімы.
Праца “” адлюстроўвае складаныя перажыванні і выклікі, з якімі сутыкаецца персона з досведам міграцыі, спрабуючы захаваць сувязь з роднай культурай. У межах гэтай працы мастачка даследуе страту культурных каранёў у кантэксце міграцыі і выгнання, выкарыстоўваючы вобраз "ампутацыі" як метафару гвалтоўнага разрыву сувязей з роднай зямлёй. Праект падымае пытанні захавання ідэнтычнасці і працы дзеля зберажэння культурнай спадчыны ва ўмовах глабальных перамяшчэнняў.
у творы “” выкарыстоўвае вобраз уласных вусоў як інструмент фіксацыі часу і адлюстравання асабістага досведу міграцыі. Вусы становяцца сімвалам пражытых гадоў, звязаных з вымушаным ад’ездам, стратай і зменамі ў жыцці аўтара. Гэты інтымны і эмацыйны жэст не толькі абазначае ўнутраны этап прыняцця рэальнасці, але і звяртаецца да шырэйшай тэмы міграцыі і ідэнтычнасці.
Працы“”і – гэта інсталяцыі і перфарматыўны жэст, у якіх тэма міграцыі раскрываецца праз метафары ўразлівасці, вяртання і перазапаўнення. Аўтар даследуе тэму культурнай памяці, страту і трансфармацыю ідэнтычнасці, у тым ліку праз адчуванне прыналежнасці і патрэбнасці айчынным кантэкстам. Скульптуры ў выглядзе пустых цел-саркафагаў увабіраюць у сябе новыя сэнсы, культурныя коды і досвед. Яны зроблены з пасцельнай бялізны, гіпсу і знойдзеных на польска-беларускай мяжы галінак – матэрыялаў, што нясуць у сабе сляды побыту, утульнасці, але і забыцця. Гэтыя "целы" – адначасова аб’екты догляду і памяці, а таксама сімвалы цыклічнасці: як чалавек вяртаецца ў зямлю, так і гэтыя скульптуры вярнуліся ў прыроднае асяроддзе.
"" – гэта мастацкі праект, які даследуе тэму міграцыі праз прызму асабістай і культурнай ідэнтычнасці. У творы арнамент становіцца метафарай памяці пра дом, страчаных сувязей і спробы захаваць сваю індывідуальнасць у новым прасторы.
Праект и Аляксандра Юр'ева “”, распавядае пра беларускіх уцекачоў, якія знайшлі прытулак у Адэсе ў 2020–2022 гадах пасля пратэстаў у Беларусі. У гэтай працы даследуецца ўнутраная трансфармацыя і духоўны рост дыяспары, а мора выступае фонам, як сімвалам спакою і аднаўлення.
Праект даследуе сувязь часу, памяці і месца праз шкляныя негатывы і пейзажны фотаплан, на якіх адлюстраваныя жыхары вёскі, знятыя ў 1930–1950-я гады. Мастак працягвае працу, фатаграфуючы сучасных жыхароў вёскі на знойдзеным фотаплане. У "Чаромушкінскай Адысеі" мастак становіцца правадніком паміж эпохамі, звязваючы лёсы людзей і падзеі, што адбываліся ў розныя гістарычныя перыяды, і такім чынам ствараючы асэнсаванае падарожжа ў часе.
Твор даследуе тэму ідэнтычнасці Беларусі ў сусветным кантэксце. Надпіс гатычным шрыфтам сімвалізуе дваістасць культурных і гістарычных сувязяў, адлюстроўваючы не толькі сувязь з роднай зямлёй, але і яе ўспрыманне звонку.
Стерэатыпізацыя
Аказаўшыся ў новых умовах, персоны з досведам міграцыі часта сутыкаюцца са стэрэатыпізацыяй вобразу мігрант:кі. Іх вобразы звужаюцца да клішэ – ахвяр, пагроз, часовага з’явішча або "іншых". Такі падыход ігнаруе складанасць індывідуальных лёсаў і разнастайнасць міграцыйнага досведу. Некаторыя маста:чкі выкарыстоўваюць свае працы, каб уплываць на гэтыя стэрэатыпы, паказваючы рэальныя перажыванні мігрантаў, іх імкненне да інтэграцыі, барацьбу за ідэнтычнасць і культурнае разнастайце.
, працуючы ў польскім кантэксце, у праекце “” прапануе альтэрнатыву стыгматызуючаму тэрміну "бежан:ка", уводзячы ў лексікон слова "нова:чка" (ці "новак"). У польскай мове гэтае слова часта сустракаецца як прозвішча, якое, верагодна, надавалася тым, хто нядаўна пасяліўся на новым месцы. Аўтарка падкрэслівае пазітыўныя асацыяцыі з навізной і працэсам адаптацыі. Шостак актыўна папулярызуе новы варыянт азначэння праз медыя, імкнучыся зрабіць яго часткай паўсядзённай мовы. Ідэя грунтуецца на змене ўспрымання і падыходзе да мовы як да важнага інструмента пераадолення стыгмы і стварэння інклюзіўнай прасторы для мігрант:ак.
у плакаце “” іранічна асэнсоўвае стэрэатыпы, звязаныя з вобразам мігрант:кі. Плакат, стылізаваны пад палітычную кампанію, прапануе вобраз "ідэальна:й" мігрант:кі: талерантна:й, міролюбіва:й, працавіты:й беларус:кі. З плаката глядзіць сам аўтар, апрануты ў выгляд акуратнага і добразычлівага еўрапейца. Праца ўздымае пытанні пра навязаныя чаканні і стандарты, з якімі сутыкаюцца мігрант:кі, даследуючы іх успрыманне як "ідеалізаваных" ці "зручных" для грамадства постацей.
у працы даследуе тэмы міграцыі, ідэнтычнасці і працы, разгортваючы гісторыю вакол знойдзенай на вуліцы фатаграфіі. Назва адсылае да астралагічнага сімвала, ствараючы выдуманую асобу для зафіксаванага на здымку. У працы пераплятаюцца сімвалы: серп, кансервавая банка Манцоні, фрагмент анімацыі з лозунгам "праца зрабіла з малпы чалавека". На фоне гучыць "Hero of the Working Class" у выкананні Марыян Фэйтфул. Надпіс "іншаземцы для рэнты" на банцы адсылае да досведу аўтара, калі ён удзельнічаў у мастацкім праекце "Іншаземцы ў рэнту" падчас рэзідэнцыі ў Швейцарыі, дзе мастакі з розных краін на працягу месяца выконвалі нізкааплатную працу, якой часта займаюцца прыезджыя ў новай краіне.
у даследуе ўразлівае становішча маста:чкі, асабліва ў эміграцыі, дзе ён/яна апынаецца на перыферыі грамадства і культуры. Праз вобразы людзей у крызісе бяздомнасці, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, аўтар паказвае, як маста:чка ў выгнанні губляе сувязь з матэрыяльным светам, ператвараючы сваё мастацтва ў ідэю, пазбаўленую формы. Даследаванне канцэнтруецца на маргіналізацыі, страце культурнага кантэксту і трансфармацыі мастацтва ў лічбавы код.
Выставачныя практыкі
Тэма міграцыі ў мастацтве становіцца ўсё больш актуальнай і шырока прадстаўленай, што адлюстроўваецца ў шматлікіх выставачных праектах. Асаблівую ўвагу варта надаць выставам, якія канцэнтруюцца на міграцыйным досведзе ў кантэксце Беларусі, адлюстроўваючы перажыванні, звязаныя з палітычнай і сацыяльнай нестабільнасцю. Гэтыя выставы становяцца платформамі для глыбокага асэнсавання складаных пытанняў, такіх як узаемаадносіны асобаў з досведам міграцыі з уладай, асэнсаванне працэсаў адаптацыі і пошук новага дома і прыналежнасці. Такім чынам, выставачныя практыкі спрыяюць паглыбленню разумення міграцыі і прысваення звязаных з ёй працэсаў, прапаноўваючы новыя перспектывы. Ніжэй прадстаўлены некаторыя з выстаў апошніх гадоў.
Выстава “”, куратар , была арганізаваная ў 2018 годзе для XIX Трыялогу ў Крынках і з’яўляецца часткай шматгадовага даследавання, прысвечанага беларускаму мастацтву за мяжой. У ёй куратар закранае складаныя пытанні міграцыі, ідэнтычнасці і культурнага раз’яднання, падкрэсліваючы дваістае становішча беларускіх маста:чак пасля распаду СССР. Работы, прадстаўленыя на выставе, раскрываюць працэс пошуку і самавыяўлення ва ўмовах глабалізацыі і нацыяналістычных тэндэнцый.
"" у , кураторы и , даследуе досвед стварэння блізкасці і даверу ва ўмовах страты "дома", геаграфічнага, палітычнага ці радавога. У экспазіцыі сабраныя творы, артэфакты і асабістыя рэліквіі 27 маста:чак, сяброў і супольнасці студыі. Выстава звяртаецца да паняцця chosen family – "выбранай сям’і", запазычанага з квір-культуры, дзе сям’я становіцца прасторай абароны, клопату і супраціву, незалежнай ад крыві ці юрыдычнага статусу. Гэты прынцып выяўляецца ў прадметах і жэстах экспазіцыі: аўтабіяграфіях, дакументах, рамесных практыках, фотаздымках і аб’ектах ready-made, якія сплятаюць інтымнае з калектыўным.
Выстава , куратарка , разглядае памежныя тэрыторыі як прасторы напружанасці і сябеўсведамлення, дзе фарміруецца беларуская ідэнтычнасць. Прадстаўленыя працы звярталися да вострых пытанняў сучаснасці, ад гуманітарнага крызісу на польска-беларускай мяжы і вайны ва Украіне да досведу вымушанай міграцыі і даўніх траўмаў, якія працягваюць адгукацца сёння. Экспазіцыя стварала поле для крытычнага разважання пра жыццё на мяжы культур, моваў і палітычных сістэм, дзе мастацтва становіцца адначасова дакументам перажывання і практыкай салідарнасці.
Выстава “” пад куратарствам аб’яднала працы 11 беларускіх маста:чак, якія жывуць у васьмі розных краінах. Праект, створаны ў межах лабараторыі ARSIF, даследуе, як ідэнтычнасць фармуецца і трансфармуецца ва ўмовах міграцыі, ціску і культурных разломаў. Выстава прапануе паглядзець на беларускасць як на незафіксаваную, рухомую канструкцыю — перажываную, перазбіраную і пераасэнсаваную па-за межамі Радзімы. Прадстаўленыя працы прапануюць па-новаму асэнсаваць сувязь з каранямі, памяццю і магчымай будучыняй.
Выстава беларускіх і польскіх маста:чак “” куратарскай групы 4 рэфлексуе на тэму мяжы ў Белавежскай пушчы. Куратарская група фіксуе, як 186-кіламетровы плот быў пабудаваны, каб стрымаць наплыў бежанак, але тым самым пашкодзіў экасістэму, падзяліў людзей і жывёл.
Выстава “” под куратарствам факусуецца на вопыце беларускіх маста:чак у выгнанні пасля пратэстаў 2020 года ў Беларусі. Многія з іх былі вымушаны пакінуць краіну, сутыкнуўшыся з рэпрэсіямі і страхам пераследу. Працы на выставе адлюстроўваюць іх асабісты досвед, даследуюць пытанні ідэнтычнасці, дзяржаўнага кантролю і бюракратычных бар'ераў, з якімі яны сутыкнуліся, знаходзячыся за мяжой. Назва выставы адсылае да вершаў Вольгі Гапаевай, падкрэсліваючы ролю мастацтва як акта супраціву ва ўмовах выгнання.
Стан у якім апынуліся беларускія персоны з досведам міграцыі адлюстраваны ў выставе “”. Куратаркі і Зузана Шчапаньска звяртаюцца да паняцця “тугі”, як абазначэння трывогі і цяжару на сэрцы, характэрных для беларускай артыстычнай супольнасці ва ўмовах крызісаў і рэпрэсій. У працах прадстаўленых на выставе маста:чкі паказваюць, як гэтыя пачуцці могуць быць пераўтвораны ў сілу для дзеянняў, выкарыстоўваючы ўнутраныя змены для трансфармацыі існуючых сістэм.
У прасторы таксама прайшлі выставы , у якіх беларускія маста:чкі ў міграцыі ставіліся да вопыту жыцця ў рэпрэсіўных сістэмах.
Выстава “” под куратарствам разважае пра дом як пра структуру, якая разбураецца і зноўку збіраецца, не толькі фізічнай, але і сімвалічнай. Дом становіцца метафарай краіны, страчанай ці часова недаступнай. Праца мастака апускае гледача ў стан паміж распадам і магчымым аднаўленнем: у момант, калі ўсё разбурана, але яшчэ можна націснуць "паўза", азірнуцца, пераасэнсаваць. У цэнтры ўвагі асабістыя і калектыўныя перажыванні страты, уцёкаў, змушанага перасоўвання. Беларусь тут выступае прыкладам прасторы, дзе дыктатура разбурае асновы сумеснага існавання, маскіруючы катастрофу пад рыторыку стабільнасці. У гэтым кантэксце "дом" аказваецца адначасова месцам траўмы і надзеі, пустэчай і магчымасцю новага пачатку.
Выстава “” (арганізатар ) адлюстроўвала досвед міграцыі асоб з Беларусі, Украіны і Расіі праз фота і відэа працы, якія закраналі тэмы працы, інтэграцыі, захавання сваёй ідэнтычнасці ў новым кантэксце.
Персанальная выстава "" (куратор:ки , ) даследуе гіпатэтычную канцэпцыю змены Беларусі ў кантэксце яе ўключэння ў новы кітайскі Шаўковы шлях. У рамках выставы разглядаецца тэма міграцыі, а таксама яе роля як інструмента глабальнага культурнага абмену.
Персанальная выстава фатаграфій у якой прадстаўлены індывідуальныя і групавыя партрэты людзей з Украіны з вопытам бежанства, якія прыбываюць у прытулку ў былой дзяржаўнай школе польскага горада Вроцлаў. Таксама ў выставе адлюстравана тэма фіксацыі прасторы, якая стала новым домам.
Персанальная выстава праекта , куратар .
Выстава , дэманстравала ўплыў творчасці асоб з вопытам міграцыі на сённяшняе разуменне заходняга мадэрнісцкага мастацтва. На выставе былі прадстаўлены працы беларускіх мастакоў: , , , , , .
Арганізацыі, якія працуюць з тэмай міграцыі
Пераязджаючы за мяжу людзі працягваюць сваю дзейнасць у сферы мастацтва, працуюць са старымі і новымі супольнасцямі, у тым ліку з дыяспарамі. Па ўсім свеце можна знайсці ініцыятывы, якія працуюць для паляпшэння сітуацыі людзей з досведам міграцыі з Беларусі.
– ініцыятыва дзеячаў культуры з Беларусі, накіроўвае сваю працу на падтрымку і развіццё сувязяў унутры і за межамі беларускай культурнай супольнасці, спрыянне супрацоўніцтву і калабарацыі мастачкі і актывіст з розных галін культуры. Ініцыятыва працуе з некалькімі праектамі: , , , , .
Таксама за мяжой працуюць беларускія прасторы, якія выстаўляюць і прасоўваюць беларускую культуру і мастацтва: ў Варшаве, ў Вильне, ў Берліне, і у Познані. Польскі фонд актыўна запрашае беларус:ак на творчыя рэзідэнцыі пры польска-беларускай мяжы.
Досвед маста:чак з досведам міграцыі можна сачыць у дынамічным архіве ІНДЭКС на платформе . Фіксацыю дзеяньняў беларускіх дзеячаў мастацтваў можна знайсьці ў летапісе “Беларускіх маста:чак за мяжой”.
Транскультурныя практыкі ў міграцыі
Вывучаючы тэму міграцыі ў мастацтве асабліва цікава назіраць за практыкамі беларусак, якія накіроўваюць сваю дзейнасць на развіццё і падтрымку неаднароднай супольнасці ў духу постміграцыі. Актыўнасць гэтых арганізацый часта знаходзіцца ў рэактыўным актывістка-артыстычным полі, што дэманструе глыбокую ўцягнутасць у новыя кантэксты, якія не абмяжоўваюцца тэрыторыяй Беларусі.
Калектыўныя практыкі ўзаемадзеяння ў арганізацыі са-заснаванай – гэтая суседская ініцыятыва ўжо больш за дзесяць гадоў распрацоўвае і рэалізуе міждысцыплінарную культурную, мастацкую і сацыяльную праграму для людзей з і без вопыту міграцыі, бежанцаў розных узроставых груп, якія пражываюць у Берліне.
з'яўляецца сузаснавальнікам і дырэктарам – мастацкай даследчай ініцыятывы, якая прасоўвае сумесныя падыходы да вытворчасці мастацтва і абмену ведамі праз розныя формы ўзаемадзеяння з людзьмі з розных абласцей і інстытуцый.
, беларускімі суаўтар:камі, якой зьяўляецца, , , , , , , дзейнічае як Міжнародная кааліцыя дзея:чак культуры супраць вайны ва Украіне, дыктатуры і аўтарытарызму. Ініцыятыва дае магчымасць выказвання супраць вайны, дыктатуры і аўтарытарызму і вядзе дыскусію ў глабальным кантэксце. Нядаўна платформа арганізавала выставу , якая адбылась ў Харкаве, паралельна аб'ядноўваючы партнёрскія інстытуты культуры па ўсім свеце з дапамогай Bridges of Solidarity.
– мультыдысцыплінарны палітычны арт-праект прысвечаны правам чалавека, правам жанчын і бежанцаў. Праект здымае кароткаметражныя фільмы і стварае выставы, заснавальніцы і .
Мастацкі, актывістскі і куратарскі калектыў (, Юлия Кривич, Юрий Белей) займаецца працай з супольнасцю дзеяча:к культуры з досведам міграцыі, публікуе выданне ў якім распавядае пра досвед замежных маста:чак, якія пражываюць у Польшчы.
– калектыўная самаарганізаваная платформа, якая даследуе пытанні вытворчасці ведаў, кааперацыі, працы, адпачынку і тэхналогій праз перфарматыўныя і дыскурсіўныя фарматы. Заснаваная для калектыўнай працы ў мастацтве і палітыцы ў постсавецкім кантэксце, яна ўключае пастаянных удзельні:ц: , , и , а таксама зменлівую групу запрошаных для стварэння штогадовых падзей, якія могуць праходзіць у розных лакацыях і фарматах.
выставачная і інфарматыўная ініцыятыва, місіяй якой з'яўляецца пашырэнне транснацыянальнага ўзаемадзеяння і рэпрэзентацыя альтэрнатыўных вымярэнняў сучаснага мастацтва.
Таксама варта адзначыць актыўную дзейнасць беларускіх мастацтвазнаўц і куратара:ак за мяжой: , , , , , , , , , , , , , .
Маста:чак-куратар:ак: , , , , , , , , , , .
Міграцыя гэта разнастайны, складаны і нелінейны працэс, які становіцца не проста фізічным перамяшчэннем, але і трансфармацыяй унутранага свету маста:чак: выразам іх ідэнтычнасцяў у новых умовах. У працэсе эміграцыі яны даследуюць не толькі тэмы пазбаўленняў, страт і пошукаў, але і сілу мастацтва як формы супраціву і самавыяўлення. Міграцыя шмат чаму вучыць, гартуе і ўзбагачае новым досведам жыцця ў новых кантэкстах. Працы дзеяча:к прадстаўленых у гэтым тэксце – гэта не толькі водгук на палітычную рэальнасць, але і важны ўклад у глабальнае разуменне культуры і свабоды, дзе персона з вопытам міграцыі становіцца актыўнай стваральніцай, а не пасіўным аб'ектам перамяшчэння.
Гэты агляд падае толькі частку з'явішча тэмы міграцыі ў творах і дзейнасці артыстычнай супольнасці Беларусі, прыкладаў можа быць значна больш. Як паказвае першая частка – Вопыт міграцыі ў беларускім мастацтве. Частка 1. Тэорыя, гісторыя і прыклады твораў да 2010 гэтая тэматыка не з'явілася пасля 2020, а мае багатую гісторыю і перадіспазіцыі. Дадзеныя прадстаўленыя ў гэтай частцы паказваюць, што тэма міграцыі з'яўляецца неад'емнай часткай сучасных мастацкіх практык і адкрывае поле для новых даследаванняў.
Падзяка за мерытарычную падтрымку:
Рэдактар: