engrus
12/28/2023
  • KALEKTAR
  • Андрэй Дурэйка

Вынікі 2023 года

Разам з мы падводзім вынікі ў беларускім сучасным мастацтве за 2023 год.


Тэндэнцыі беларускага мастацтва ў свеце

Беларускія дыяспары, якія пастаянна пашыраюцца, ва ўсім свеце праводзяць усё больш мерапрыемстваў за мяжой. Нягледзячы на ​​адкат цікавасці да Беларусі, адбываецца ўнутранае ўмацаванне сетак беларускага мастацтва ў свеце: праводзяцца канферэнцыі, даследаванні і ствараюцца новыя інстытуцыі. Назіраецца мноства прыкладаў узмацнення партнёрскіх узаемаадносін з рознымі замежнымі інстытуцыямі і экспертамі.

Сярод найбольш распаўсюджаных тэм у выказваннях і падзеях: намадызм і вымушаная эміграцыя, пратэсты і салідарнасць, фіксацыя разгубленасці і фрустрацый, зварот да гісторыі беларускай культуры, энаграфіі і беларускай мовы.

Андрэй Дурэйка:

Мне падаецца, што абмежаванне свабодаў і дыялогу паспрыяла таму, што ў гэтым годзе не было а ні воднай аб'яднаўчай буйной рэпрэзентатыўнай выставы беларускага мастацтва ні ў краіне, ні за мяжой, дзе сітуацыя для кааперацыі пагаршаецца. Разве што можна узгадаць сёлетні выхад і некалькі прэзентацый кнігі "" аднайменнай выставы , арганізаванай у мінулым годзе кураторкай ў Беластоку і Лейпцыгу. Шмат якія дзверы аўтаматычна зачыніліся пасля змены беларускага лэйблу "апошняй дыктатура" на "краіну са-агрэсар".

© Раман Трацюк: "Сярпы", на Asia-Europe Mediations Biennale ў Стамбуле, 2023

Таму, напэўна, індывідуальныя стратэгіі сёлета больш паспяховыя і маюць больш перспектыў як для інтэграцыі ў арт-асяроддзе, так і для пазбягання выключэння, аб чым сведчыць удзел і групы у Кіеўскай біенале 2023 альбо на Asia-Europe Mediations Biennale "I am another You, You are another me" у Стамбуле.

Цікава, што менавіта ў гэтым годзе адбылася вялікая выстава зоркі гісторыі беларускага мастацтва "" (К20 / Kunstsammlung Nordrhein-Westfalen, Дзюсельдорф). На жаль, выстава не даступная большасці земля:чак, як і без удзелу твораў з Беларусі, асабліва нашай знакамітай "". Магчыма, менавіта зварот да яго жывапіснага і экспрэсіўнага вопыту магло б больш паўплываць на разуменне сучаснага жывапісу, у адрозненні ад набіраючагу тэмпы мэйстрыму сюрэалістычнай постфатаграфічнай фігуратыўнай карціны акадэмічнага кола, якая даволі глыбока ўкаранілася і нават здабывае свяе камерцыйныя трафеі.

© Прэзентацыя праекта OpenMuzej і канферэнцыя Imagining OpenMuzej Belarus, Берлін, 2023

У гэтым годзе зноў праявілася здольнасць да самаарганізацыі ў новых умовах намадычнага стану беларускага мастацтва за мяжой. Тут можна было бы вызначыць шэраг цікавых ініцыятыў: у першую чаргу на спецыяльнай канферэнцыі "" у Берліне была прэзентаваная новая ініцыятыва , у рамках якой стартаваў – які працягвае разважаць пра тое, якім можа быць музей сучаснага мастацтва ва ўмовах раскіданасці беларуса:к па ўсім свеце; у верасні ў Варшаве адбыўся "Першы Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі"; была створана ; варта адзначыць міждысцыплінарную дзейнасць – Belarusian Art Space у Берліне; у Biuro Wystaw у Варшаве праведзена праграма "Teraz / Зараз" – праграма прэзентацый беларускіх маста:чак, якія жывуць у Польшчы; куратарка і арт-мэнэджэрка запусціла відэапраект аб беларускім мастацтве "Размовы маленькага геданіста".

У гэтым годзе былі заснаваныя ці працягнулі працу наступныя рэзідэнцыі для беларуса:к: партал не толькі анансаваў сёлета ўласны інтэрнэт-часопіс, але і працягнуў прадастаўляць рэзідэнцыі ў рамках спецыяльнай ; працягнула сваю працу і сетка рэзідэнцый і культурнага абмену для дзеяча:к беларускага мастацтва і культуры, якая праводзіцца разам з ініцыятывай ""; быў адкрыты новы фонд і рэзідэнцыя у Махнаце не далёка ад Беластока; у самім Беластоку таксама адкрылася арт-рэзідэнцыя "Дом Творцаў" (Rezydencja "Dom twórców").

Яшчэ адной яскравай рысай у выяўленчым мастацтве з'яўляецца імкненне да міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і выхады па-за межы канкрэтнага жанру, стварэння праектаў сінтэтычнага характару. Тут хацелася б адзначыць: дзейнасць на стыку перформансу і кінетычнай скульптуры групы PYL з удзелам ; выставы і хэпэнінгі ; сцэнаграфічная інсталяцыя з лозунгамі ; праекты на мяжы моды і мастацтва ; праект "Chustki – Chusty – Chustački" у TFH Concept Store у Варшаве, як спалучэнне інсталяцыі, перформанса, традыцыйных спеваў і дызайну; , суполка вулічнага мастацтва, створаная для пабудовы дыялогу паміж рознымі культурамі, рэалізавала ў Тбілісі шэраг муралаў з удзелам вядомых беларускіх маста:чак з розных краін; зрабіў трэцюю частку мультымедыйнага праекта , якая раскрывае сувязь чалавечай псіхікі і прыроды ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу; у гэтым годзе вельмі актыўна былі прадстаўлены праекты і , якія ствараюць мультысэнсорныя інсталяцыі і перформансы, у якіх зліваюцца фізіка, хімія, інфарматыка і філасофскія практыкі; і тут асабліва хацелася б адзначыць творчы дэбют у тэатры у оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" сумесна з Belarus Free Theatre, якая спалучае ў сабе тэатр, мультымедыю і жывую музыку, прэм'ера якой адбылася ў лонданскім Barbican Hall.

© Юра Шуст: фрагмент персанальнай выставы "Хвойная паслядоўнасць" у прасторы Management ў Нью-Ёрку, 2023

Мы прывядзем яшчэ некалькі прыкметных праектаў і падзей гэтага года: персанальная выстава аб космасе і эпосе турбулентнасцяў Relentless Flow оf Time у Осла; групавая выстава ". Вакол фатаграфічнага архіва " пад куратарствам ; персанальная выстава "" у прасторы Management у Нью-Ёрку; квір-архіўная выстава і ; персанальная выстава пад куратарствам у Берліне; групавая выстава ў Познані , якая курыруецца ; анлайн-выстава "" групы і фатографаў , , ; персанальная выстава у галерэі HOS у Варшаве; "" – персанальная выстава ў Галерэі Арсенал у Познані і многія іншыя. Мы прывялі толькі шэраг найбольш заўважных падзей, а так як наш партал архіўны, гэты спіс будзе пашырацца нават пасля выхаду публікацыі. Ніжэй прыведзена яшчэ частка спісу з найважнейшымі экспазіцыямі і праектамі года з моцным палітычным кантэкстам.


Палітычнае

Пасля трагічных падзеяў 2020–2021 гадоў Беларусь працягвае быць расколатай на дзве часткі. Незалежны апазіцыйны ўрад у выгнанні і беларускія дыяспары максімальна адмяжоўваюцца ад датычнасці да дзеянняў уладаў унутры Беларусі і асабліва ў дачыненні да ўдзелу беларускага боку ў ваенным уварванні Расіі ва Украіну. На фоне няспыннай вайны беларускімі ініцыятывамі ў свеце арганізуюцца разнастайныя спосабы саўдзелу з украінскімі кале:жанкамі і праекты падтрымкі і салідарнасці з Украінай. Адмена расійскай культуры ў мастацкім асяроддзі за мяжой працягвае дзейнічаць.

Андрэй Дурэйка:

Усё больш назіраецца размежаванасць, разомкнутасць і падзел на "тут і там", і нічога добрага гэта не нясе для агульнай справы. Страх і няўпэўненасць наўрад ці спрыяюць нармальнаму развіццю, хоць некаторыя маста:чкі лічаць, што такі псіхалагічны стан адчування трагедыі можа быць перапрацаваны адзінкамі ў глыбокія драматычныя творы.

Напэўна, самай відавочнай тэндэнцыяй у беларускім мастацтве працягвае заставацца ягоная палітычнасьць. Сёння ўсім зразумела, што без вырашэння палітычнага крызісу, які прывёў краіну да агрэсіўнай вайны, ніякіх прагрэсіўных змен у сферы культуры не адбудзецца. Тут можна адзначыць шмат розных падзеяў.

© Antiwarcoalition.art: фрагмент экспазіцыі 𝖭̶𝖨̶𝖢̶𝖧̶𝖳̶ UNSER KRIEG, Weltkunstzimmer, Дзюсельдорф, 2023

Напрыклад, працяг дзейнасці міжнароднай платформы , якая рэалізавалася на шматлікіх выставах і прэзентацыях на галоўных арт-пляцоўках свету ў мінулым годззе, працягнула арганізоўваць выставы і сёлета, увайшоўшы ў лік фіналістаў The European Pavilion 2024 «Let's dream we are equal». Найбуйнейшая і атмасферная з іх выставаў была арганізавана да гадаўшчыны паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: (Weltkunstzimmer, Дзюсельдорф). Казаць пра вайну як пра адну з галоўных цывілізацыйных небяспек і рабіць асаблівы акцэнт на салідарнасці з Украінай – было характэрна для многіх беларускіх падзей гэтага года.

Можна назваць нямала яркіх праектаў, якія адпавядаюць трэнду палітычнага выказвання ў мастацтве і персанальна рэалізаваных у традыцыйных фарматах выставак і перформансаў (прыводжу ў храналагічным парадку):

Персанальная выстава "" (Galeria Miejska Arsenał, Познань);

Праект і Сафіі Токар, які быў прадстаўлены некалькі разоў на працягу года, а найбуйнейшая выстава "Nite odporu – Rufina Bazlova" (Gallery of the Central Bohemian Region, Кутна Гара);

© Фрагмент экспазіцыі "Тое, што парушана, стае адчувальным. Інфраструктуры і салідарнасць па-за межамі постсавецкіх умоў", Нацыянальная мастацкая галерэя ў Вільнюсе

Выстава куратарскага дуэта і "Sutrikus tai tampa apčiuopiama. Infrastruktūros ir solidarumai už posovietinės būklės" / (Нацыянальная мастацкая галерэя ў Вільнюсе);

: "Od kraju do kraju" (, Варшава, куратарка: );

( і ): "" (Japanischen Palais, Дрэздэн);

© Максім Тымінько: кадр з відэа "A Percussion Piece for Two Thousand and Nine Players", 2023

прадставіў сваю новую манументальную відэаработу на выставе (Fashion Institute of Technology, Нью-Ёрк), у якой узгадаў дзьве тысячы дзевяць беларускіх палітычных вязьняў;

: персанальная выстава "" (66P Subiektyvna Instytucja Kultury, Вроцлаў);

: персанальная выстава Birds With the People (PSM Gallery, Берлін, куратарка: ).

У большасці з іх паказана выкарыстанне метаду калажу, і застаецца адкрытым пытанне, ці з'яўляецца гэта ўсё яшчэ непераадольнай спадчынай постмадэрнізму, альбо характэрны прыём для адлюстравання эпохі супярэчнасцей і шызадыскурсу падчас вайны і сусветнага крызісу.

Мастачка і актывістка Яна Шастак балатуецца ў Сойм ад спісу "Новых левых" (Nowa Lewica) у Познані / © Фота: Piotr Skornicki / Agencja W

Але, мабыць, найбольш радыкальнай для палітычнага трэнду стала "акцыя" "Sztuka idzie do sejmu" з яе перадвыбарчай кампаніяй у Сойм Польшчы і пераходам ад арт-актывісцкага руху да рэальнай палітыкі, у якую яна ўвайшла як голас беларуса:к з тэмамі #GłosWykluczonych, #MostynieMury, #NaszeCiałaNaszaSprawa, #EdukacjanieFrustracja.


Тэндэнцыі ўнутры Беларусі

Выяўленчае мастацтва ў самой Беларусі знаходзіцца ў "рэжыме маўчання" (ці выратавальнага самазахавання), якому папярэднічаў "рэжым чакання", які не апраўдаў сябе. Ва ўсёй сферы культуры існуе цэнзура некалькіх узроўняў, бо палітычнае і крытычнае незалежнае мастацтва немагчымае на сёння ў публічнай сферы Беларусі.

Ва ўлады з'явіліся спісы "нядобранадзейных" маста:чак. Уступілі ў сілу змены ў Кодэксе аб культуры (1 студзеня 2023 года), паводле якіх кожная выстава павінна прайсці працэдуру ўзгаднення: куратар:кі/арганізатар:кі павінны ўсё адфатаграфаваць і разам з тэкставым апісаннем аўтара:к, іх прац і іншай інфармацыяй перадаць на зацвярджэнне ў Міністэрства культуры (гэта праверка спецслужбамі, дзе Міністэрства – толькі пасярэднік). Пры гэтым узгадненне адбываецца ў выглядзе званка ў вуснай форме як рэкамендацыя, каб не заставалася доказаў.

Яркай з'явай у цэнзуры стаў феномен цэнзуры прапагандыста:к, ці так званы феномен Бондаравай/Сідаровіч/Жыгімонт, па прозвішчах трох самых вядомых даносчыц, якіх у Беларусі сталі называць "вершніцамі Апакаліпсісу". Падобныя ім даносчыцы рэгулярна робяць пасты ў прэсе, тэлеграм каналах і іншых сацыяльных сетках, пакідаючы публічнае абвінавачванне ў адрас асоб, якія былі заўважаныя ў пратэстах. Рэпрэсіўная рэакцыя на падобныя пасты з боку ўладаў адбываецца часам неадкладна. Каб абыйсці цэнзуру многія мастачкі: вымушаны выстаўляцца і атрымліваць заказы, выкарыстоўваючы псеўданімы. Спісы "нядобранадзейных" маста:чак і іншых дзеяча:к культуры пастаянна пашыраюцца. Існуе забарона на выставы, забарона на набыццё твораў і папаўненне імі калекцый. Іншы спосаб ціску на маста:чак – праз уздым арэнды майстэрняў.

Іншая сумная тэндэнцыя, якая працягваецца ў сферы выяўленчага мастацтва – гэта ціск на творчыя саюзы: спробы рэжыму зрабіць іх (у прыватнасці ) арганізацыямі "такога ідэалагічнага кшталту" – каб тыя ўказалі ў сваіх напрамках дзейнасці "вайскова-патрыятычную адукацыю" і таму падобныя рэчы. Таксама для некаторых удзельні:ц прыпыняюць сяброўства ў падобных саюзах. Мноства спецыяліста:к па ўсёй краіне было звольнена (напрыклад, быў звольнены з пасады генэральнага дырэктара ), іншыя трапілі ў турму , трэцім прыйшлося эміграваць.

© На адкрыцці фестывалю "Арт-Мінск 2023" у у Мінску, 2023

У Беларусі на захаваных – у асноўным дзяржаўных пляцоўках – дэманструецца толькі "бяззубае", жанравае, патрыятычнае, дэкаратыўнае, ілюстрацыйнае, салоннае і акадэмічнае мастацтва. Маста:чкі ў Беларусі "на свой страх і рызыку" рэалізуюць свае крытычныя выказванні або рэфлексіі на тое, што адбываецца ў асноўным скрытна: "у стол", на закрытых кватэрніках, падчас "уцёкаў за горад" і выездаў на рэзідэнцыі ў іншыя краіны. Па прычынах бяспекі кале:жанак, якія знаходзяцца ў Беларусі, мы пакуль не можам публікаваць архівы з іх выказваннямі і дакументацыяй падзей і іншых праектаў, створаных унутры Беларусі.

Андрэй Дурэйка:

Адваротным бокам "палітызацыі" стала "традыцыя рэпрэсіўнай культуры" дзе беларускае мастацтва і, можа нават больш – уся нацыя, – увайшла ў стан закладніка, і дзе краіна ўсё больш нагадвае гета. Гэтая тэма, вядома, па-рознаму раскрываецца ў Беларусі, дзе, з аднаго боку, усё большае значэнне набывае вяртанне практык "кватэрнікаў" і "ўцёкаў на прыроду", якія абнавілі стратэгіі авангарда і супраціву. А з іншага боку, набірае маштабы калабарацыянісцкі трэнд, дзе паралельна з цэнзурай яшчэ горшым выглядае самацэнзура і чысткі, якія адбываюцца, напрыклад, у Беларускім саюзе мастакоў і пад кіраўніцтвам якога набірае размах арганізацыя выставак, якія прапагандуюць дэкаратыўную імітацыю нейтральнасці мастацтва.

Алесь Пушкін / © Фота: Сяргей Міхаленка

Самым страшным сымбалям рэпрэсій у нашым мастацтве стала смерць у турме самага вядомага мастака акцыяніста Беларусі .


Страты

Акрамя трагічнай гібелі Алеся Пушкіна, якая адбылася 11 ліпеня, мы хочам у канцы публікацыі ўзгадаць некаторыя іншыя прыкметныя страты ў беларускім мастацтве. 6 красавіка на 93 годзе памёр мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ . 15 ліпеня на 71 годзе пасля цяжкай хваробы пайшоў з жыцця , удзельнік групы "". 21 лістапада 2023 года ва ўзросце 74 гадоў ад нас пайшла – крытыкіня, мастацтвазнаўка, выкладчыца, куратарка, стваральніца і кіраўніца галерэі "". 18 снежня пайшоў з жыцця знакаміты віцебскі мастак . Перад каталіцкім Калядамі нас таксама пакінуў мастак . У канцы года стала вядомым аб спыненні дзейнасці прасторы "" у Менску.


Гэтае эсэ можа дапаўняцца, таму мы будзем удзячныя за ваш уклад і наводкі па важных праектах і падзеях беларускага сучаснага мастацтва 2023 года, якія не ўвайшлі ў публікацыю. Наш адрас: kalektar.org@gmail.com

зноскі


Аўтарства і згадванні

  • KALEKTAR
    аўтар
  • Андрэй Дурэйка
    аўтар
  • Ларыса Фінкельштэйн
    некралог, згадваецца
  • Рэзідэнцыя KALEKTAR
    згадваецца
  • Вера Залуцкая
    згадваецца
  • Руфiна Базлова
    згадваецца
  • Аляксей Барысёнак
    згадваецца
  • Iгар Цiшын
    згадваецца
  • Антаніна Слабодчыкава
    згадваецца
  • Мiхаiл Гулiн
    згадваецца
  • Максім Тымінько
    згадваецца
  • Ала Савашэвiч
    згадваецца
  • Антаніна Сцебур
    згадваецца
  • Яна Шостак
    згадваецца
  • Алесь Пушкін
    згадваецца
  • Марына Напрушкiна
    згадваецца
  • Дина Жук
    згадваецца
  • Раман Трацюк
    згадваецца
  • Хаім Суцін
    згадваецца
  • Вольга Мжэльская
    згадваецца
  • Марыя Камарова
    згадваецца
  • Ігар Шугалееў
    згадваецца
  • Марына Дашук
    згадваецца
  • Таша Кацуба
    згадваецца
  • Дар'я Семчук (Цэмра)
    згадваецца
  • Аляксандра Канончанка
    згадваецца
  • Эвеліна Домніч
    згадваецца
  • Віктар Каленік
    згадваецца
  • Аляксей Труфанаў
    згадваецца
  • Аляксандр Угляніца
    згадваецца
  • Юра Шуст
    згадваецца
  • Раман Камінскі
    згадваецца
  • Аляксей Лунёў
    згадваецца
  • Сяргей Шабохін
    згадваецца
  • Вольга Архіпава
    згадваецца
  • Кірыл Дзёмчаў
    згадваецца
  • Віктар Шылка
    згадваецца
  • Анастасія Рыдлеўская
    згадваецца
  • Вольга Кірылава
    згадваецца
  • Дзіна Даніловіч
    згадваецца
  • Надзя Саяпiна
    згадваецца
  • Жанна Гладко
    згадваецца
  • Уладзімір Вольнаў
    згадваецца
  • Аляксандр Казак
    згадваецца
  • Ганна Карпенка
    згадваецца
  • Уладзімір Пракапцоў
    згадваецца
  • Леонид Дударенко
    згадваецца
  • 1+1=1
    згадваецца
  • eeefff
    згадваецца
  • Домніч і Гельфанд
    згадваецца
  • МЕТА
    згадваецца
  • Беларускi саюз мастакоў
    згадваецца
  • Antiwarcoalition.art (платформа)
    згадваецца
  • Музей вольнай Беларусі
    згадваецца
  • Брама
    згадваецца
  • Open Muzej (OM)
    згадваецца
  • OM Podcast
    згадваецца
  • BIPA / БНФА / Беларуская незалежная фатаграфічная асацыяцыя
    згадваецца
  • RAZAM
    згадваецца
  • Razam Kunst
    згадваецца
  • PerspAKTIV
    згадваецца
  • Амбасада Культуры
    згадваецца
  • Art Yard
    згадваецца
  • VEHA
    згадваецца
  • Вершы
    згадваецца
  • Квадрат
    згадваецца
  • Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
    згадваецца
  • Mochnartе Foundation
    згадваецца
  • Палац мастацтва
    згадваецца