Цiзер:
Скажыце "ОМ": запуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej
Праект Open Muzej (OM) паведамляе аб запуску аднайменнай серыі падкастаў OM , і запрашае слухачоў і слухачак у займальнае падарожжа па сусвеце сучаснага беларускага мастацтва.
Вядучы падкаста, Багдан Хмяльніцкі разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя. Пачынаючы ад гістарычных падзей і да сучасных рэалій, ад лакальных аспектаў да глабальных тэндэнцый — каманда праекта будзе асвятляць падзеі і феномены, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры на дадзены момант.
Цiзер:
Паслухаць цізер праекта можна на платформах Spotify і Apple Podcasts, а першы выпуск чакаецца 14 снежня.
Партнёры праекта: Амбасада Культуры , KALEKTAR , EVAa project .
Каманда праекта Open Muzej (OM): Ганна Чыстасердава , Ірына Кон, Валянціна Кісялёва , Сяргей Шабохін . Пры ўдзеле Юліі Бардун і Антаніны Сцебур .