“Яйкаквадрат” – неалагізм Алеся Разанава.
Маркавец і Разанаў стварылі выставу яйкаквадратаў у 1992 годзе. У ёй было шэсць карцін, якія потым шырока распаўсюдзіліся на замежных інтэрнет-сайтах. Сярод іх было і белае яйка на красным фоне – гэта стала прычынай канфлікту паміж аўтарамі і кампаніяй МТС, для якой яйка ў квадраце цяпер – гандлёвы знак. У беларускіх суаўтараў яйка ў квадраце было размешчана гарызантальна, у МТС - вертыкальна. Гэта і з'яўлялася аргументам кампаніі МТС у спрэчцы з мастакамі. Спрэчка аб “яйкаквадраце” паміж МТС і беларускімі аўтарамі дайшла да суда. Аднак Вярхоўны суд Беларусі адмовіў ім у іску да кампаніі "МТС" аб прызнанні за імі аўтарскага права на стварэнне вобразу яйкаквадрата.
-
“Квадрат і яйка. Як яго ні круці, яно названа так: яйка ў квадраце. Гэта новы твор. Новы твор гэты заключае ў сабе спалучэнне нават неспалучаемага. Калі мы гаворым "яйка", то ўспрымаем аб'ём, калі гаворым "квадрат", успрымаем плоскасць. Калі гэта аб'ядноўваецца ў адно, атрымліваецца ўнутраны, падсвядомы "стоп!", мы спыняемся на гэтым."
Віктар Маркавец