Rönne Stiftung
Асноўны фінансавы партнёр. Фонд Rönne Stiftung заснаваны ў Берліне ў 2020 годзе. Мы сталі першым праектам фонду. У рамках нашага супрацоўніцтва быў распрацаваны дадзены сайт, падрыхтавана рэзідэнцыя і многія мерапрыемствы. Галоўнымі сумеснымі выставачнымі праектамі сталі ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING і Кааліцыя . Фонд працуе пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.
Gray Mandorla Studio
Атэлье Сяргея Шабохіна у якім часова размясціўся наш офіс. У Gray Mandorla Studio мы таксама праводзім нашы выставы і розныя мерапрыемствы.
DOMIE
Альтэрнатыўная свабодная прастора ў Познані, з якой мы сумесна арганізуем резiдэнцыю KALEKTAR , мерапрыемствы і выставы, галоўныя з якіх ODKSZTAŁCENIE / ДЭФАРМАЦЫЯ / UNLEARNING і Кааліцыя .
ОМ
Грамадскі музэй беларускага мастацтва – новая ініцыятыва, часткай якой стала наша платформа.
Амбасада Культуры
Ініцыятыва Амбасада Культуры падтрымлівае і развівае сувязі ўнутры і па-за межамі беларускай культурнай супольнасці. Грунтуецца ў Берліне і Вільні. З 2022 года – наш партнёр.
ІншыЯ
Незалежная арганізацыя ІншыЯ якая садзейнічанне развіццю інклюзіўнага і талерантнага грамадства, у якім усе адчуваюць сябе сабой і не падвяргаюцца дыскрымінацыі. Наш партнёр з 2023 года.
I-DZE-JA
Культуралагічны клуб I-DZE-JA , створаны Аляксеем Лунёвым і Вольгай Архіпавай у Познані. Наш партнёр з 2023 года.
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Пляцоўка для прэзентацыі сучаснага мастацтва. Галерэя "Ў" прапрацавала ў Мінску з 2009 па 2020 год і з'яўлялася галоўным нашым партнёрам у Беларусі. Разам мы рыхтавалі шэраг сумесных мерапрыемстваў, галоўным з якіх быў буйны выставачны праект ZBOR in Progress .
Галерэя Арсенал у Беластоку
Музей сучаснага мастацтва ў Беластоку. Дзякуючы падтрымцы гэтай інстытуцыі быў распрацаваны праект ZBOR і створана выстава ZBOR. Канструюючы архіў .
pARTisan
Альманах сучаснай беларускай культуры pARTisan . Нашыя аднадумцы з Беларусі.
Беларускі авангард
Віртуальны музей падзей Беларускі авангард , твораў і аўтараў 1980–2000-х у беларускім мастацтве, створаны Вольга Архіпава . Праект працаваў да 2018 года. Сёння архіў поўнасцю перанесены на нашу платформу.
Новая Еўропа
Часопіс "Новая Эўропа " з'яўляўся да 2019 года нашым інфармацыйным партнёрам. Асаблівая падзяка за падтрымку Вольге Шпараге .
HA
Інтэрактыўная брэнд-студыя, якая распрацоўвала і падтрымлівала нашу мінулую версію сайта (2014–2020).