engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Мікалай Назарчук

1927–2019

Жывапісец, графік, педагог.

Скончыў 7 класаў Санюкоўскай сярэдняй школы ў 1941 годзе. У час вайны ён жыў на акупаванай тэрыторыі. Яшчэ да вайны, будучы вучнем сярэдняй школы, Назарчук праяўляў схільнасць да жывапісу. Яго талент быў заўважаны мастаком Рыднеўскім, які даў свайму вучню першыя навыкі ў мастацтве малюнка і жывапісу, што паўплывала на рашэнне Назарчука атрымаць мастацкую адукацыю.

Працаваў у асноўным у галіне станковага жывапісу і станковай графікі ў жанрах гістарычнай і тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Выкарыстоўваў розныя мастацкія тэхнікі: масла, тэмпера, акварэль, пастэль, аловак і вугаль.

Работы Назарчука знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Старадарожскім мастацкім музеі, Крычаўскім раённым краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Францыі і іншых краінах.

Жыў і працаваў пераважна ў Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

7 верасня 1927

Нарадзіўся ў вёсцы Санюкі (цяпер Ельскага раёна Гомельскай вобласці).

1941

Скончыў 7 класаў Санюкоўскай сярэдняй школы.

1944

Быў прыцягнуты да навучання на арганізаваных у Мазырах курсах размініравання. З сакавіка 1944 г. удзельнічаў у абясшкоджванні боепрыпасаў: мін і снарадаў, якія засталіся ў месцах нядаўніх баёў. 14 снежня 1944 г. прыняў прысягу і пачаў ваенную службу ў артылерыйскім палку.

1946

Быў дэмабілізаваны.

1947

Атрымаў медаль "За адвагу".

1947-1952

Быў прыняты ў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў Волкава, Мазалёва, Цвіркі і Акіма Шаўчэнкі.

1952-1955

Працуе выкладчыкам па малюнку, жывапісе і кампазіцыі ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы.

1955-1961

Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ва ўжо знаёмых яму выкладчыкаў В. Волкава, А. Мазалёва, В. Цвіркі, а таксама А. Казлоўскага. Атрымаў кваліфікацыю мастака-жывапісца.

1962-1966

Працаваў выкладчыкам жывапісу ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме.

1966-1972

Працаваў у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве на пасадзе завуча па выяўленчым мастацтве.

1967

Уступіў у Саюз мастакоў БССР.

1974-1975

Быў адказным сакратаром праўлення Саюза мастакоў БССР.

1975-1976

Працаваў выкладчыкам кафедры Малюнак, Акварэль і Скульптура Беларускага політэхнічнага інстытута.

1982-1989

Займаў пасаду намесніка старшыні Мастацкага фонду Саюза мастакоў БССР.

З 1961

Прымаў удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных мастацкіх выставах у Англіі, Польшчы, Расіі, Францыі.

1997

Персанальная выстава ў г.Брэсце (Францыя).

2003

Персанальная выстава ў мінскім Палацы мастацтваў.

2010

Персанальная выстава ў мінскай галерэі Добрыя думкі.

4 студзеня 2019

Памёр у Менску.

27 сакавіка-14 красавіка 2019

Мемарыяльная выстава жывапісу і графікі М. Назарчука праходзіла ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.