engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Рафал Слізень

1803–1881

Мастак, скульптар і медальер XIX стагоддзі. Удзельнік падпольных таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ствараў бюсты, партрэтныя медалі і медальены.

Акрамя скульптуры працаваў у жанры мастацкага партрэта, ствараў таксама мініяцюры і карыкатуры, захапляўся архітэктурай.

Жыў і працаваў у Вільні і ў яго наваколлях.

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

27 чэрвеня 1803

Нарадзіўся ў вёсцы Бартнікі, Гродзенская губерня (Расійская Імперыя, зараз Баранавіцкі раён, Рэспубліка Беларусь) у дваранскай сям'і.

Пачатковую адукацыю Рафаіл атрымаў у базыльянскай школе ў бацькоўскім маёнтку Вольна Навагрудскага павета, потым працягнуў навучанне ў езуіцкай школе ў Полацку.

1820

Паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, навучаўся ў Яна Рустэма і Казіміра Ельскага. Падчас вучобы ў Віленскім універсітэце быў удзельнікам падпольных таварыстваў філаматаў і філарэтаў.

1826-1829

Працаваў упраўляючым у Міністэрстве замежных спраў у Санкт-Пецярбургу. У сталіцы пазнаёміўся з мастакамі Аляксандрам Арлоўскім і Вінцэнтам Смакоўскім, пасябраваў з паэтам Адамам Міцкевічам. Пачаў ствараць свае першыя партрэтныя медалі.

1830

Па просьбе бацькі, вярнуўся ў маёнтак Вольна (наваколлі Вільна), дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю.

20 траўня 1881

Памёр у маёнтку Любавас, недалёка ад Вільні.