engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Ян Рустэм

1762–1835

Мастак і педагог армянскага паходжання. Адзін з заснавальнікаў літоўскай нацыянальнай мастацкай школы.

У ранніх працах выразна ўплыў французскага класіцызму, пазней у яго творах з'яўляюцца рысы рамантызму. Пісаў аўтапартрэты і партрэты, жанравыя сцэны ў духу ранняга рамантызму, акварэлі і малюнкі з гарадскога і сельскага жыцця з выкарыстаннем розных тэхнік.

Творы захоўваюцца ў музеях Нямеччыны, Літвы, Беларусі і Польшчы.

Жыў і працаваў пераважна ў Вільні (Літва).

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1762

Нарадзіўся ў Канстанцінопалі (Асманская Імперыя, зараз Стамбул, Турцыя).

У 1774

Сіратой быў прывезены ў Варшаву з Канстанцінопаля князем Адамам Казімірам Чартарыйскім. На яго сродкі выхоўваўся і вучыўся выяўленчаму мастацтву ў Варшаве.

1788-1789

Вучыўся мастацтву ў Германіі.

Пасля 1789

Пасля вяртання з Германіі працаваў мастаком у тэатры Міхаіла Казіміра Агінскага ў Слоніме (цяпер Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь).

З 1798

Выкладаў у Галоўнай віленскай школе (пасля была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт).

1807

Стаў прафесарам і загадваў Віленскай мастацкай школай пры ўніверсітэце.

З 1813

Быў актыўным членам масонскай ложы "Роўны літовец".

У 1820

Арганізаваў першую ў Літве выставу выяўленчага мастацтва, на якой былі прэзентаваны работы яго вучняў.

21 чэрвеня 1835

Памёр у маёнтку Пушкі, г. Дукшталяй, Расійская імперыя (цяпер Ігналінскі раён, Літва), дзе і пахаваны.