engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Міхаіл Кулеша

1799–1863

Мастак, працаваў у тэхніцы алейнага і гуашавага жывапісу, літаграфіі. Адзін з першых літографаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Працаваў у гістарычным жанры пейзажа: мастак абіраў пераважна месцы, дзе адбываліся буйныя гістарычныя падзеі або жылі вядомыя людзі. Цікавіўся нацыянальна-гістарычнай этнаграфіяй.

З яго работ захаваліся нямногія, яны знаходзяцца ў мастацкім музеі Вільнюса.

Жыў і працаваў на тэрыторыі Беларусі, апошнія гады жыцця правёў у Беластоку (Польшча).

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

26 лістапада 1799

Нарадзіўся ў Вільні (Расійская Імперыя, зараз Вільня, Літва).

Вучыўся ў цыстэрцыянскай пачатковай школе ў Трашкунах, малюнак вывучаў у віленскай гімназіі ў Яна Дамеля.

1821

Паступіў у Віленскі ўніверсітэт, вучыўся ў Віленскай мастацкай школе пры ўніверсітэце ў Яна Рустэма.

1823

Быў арыштаваны за ўдзел у таемным студэнцкім таварыстве філарэтаў.

1824

Паўторна быў арыштаваны. Адпушчаны ў тым жа годзе на парукі, мастак быў вымушаны выехаць у маёнтак князёў Друцкіх-Любецкіх Луніна Пінскага павета Мінскай губерні, дзе вучыў княскіх дзяцей маляванню.

1829

Атрымаў званне доктара філасофіі мастацтваў.

1840-я

Мастак задумвае серыю літаграфій, якую збіраецца выдаць у выглядзе альбомаў. Серыя павінна была складацца з некалькіх дзясяткаў графічных лістоў з выявай найболей характэрных месцаў Беларусі, Літвы і Валыні. Удалося выдаць толькі адзін, першы сшытак альбома (1850) у парыжскай друкарні. У яе ўвайшло шэсць літаграфій.

1839

Жыў у Гродне, дзе выкладаў у прыватнай школе.

1844

Пераехаў працаваць у інстытут у Беластоку.

1863

Памёр у Беластоку (Расійская Імперыя, зараз Польшча).