engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Ян Дамель

1780–1840

Мастак, прадстаўнік класіцызму. Хоць творчасць мастака фармавалася пад уплывам класіцызму, у шэрагу яго твораў адчуваецца імкненне да рамантычнай выявы рэчаіснасці.

Найбольш вядомы сваімі творамі на гістарычную і рэлігійную тэматыку. Маляваў таксама партрэты, пейзажы і займаўся роспісам храмаў.

Карціны Яна Дамеля займаюць ганаровае месца ў музеях Літвы, Польшчы і Беларусі.

Жыў і працаваў у Літве, апошнія 18 год жыцця пражываў і працаваў у Мінску.

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Абраныя даты:

1780 год

Нарадзіўся ў Мітаве Расійскай імперыі (цяпер Елгава, Літва).

1797 год

Пераехаў у Жамойць, жыў у Жагарах (Літва).

З 1799г

Вучыўся жывапісу ў Віленскім універсітэце ў Францыска Смуглевіча і Яна Рустэма, пасля чаго атрымаў ступень магістра выяўленчага мастацтва.

1809—1820 гады

Стаў майстрам жывапісу, пачаў працаваць на кафедры жывапісу Віленскага універсітэта. Паралельна з вучобай і працай ва ўніверсітэце ён займаўся творчасцю.

Люты 1815 — чэрвень 1816 гг

Ён праходзіў пад следствам па справе, узбуджанай супраць Зейсіка, абвінавачанага ў фальсіфікацыі. Дастаўлены ў Мінск.

15 жніўня 1812г

Браў удзел у афармленні свята ў гонар Напалеона, якое праходзіла ў Вільні.

1820—1822 гады

Яго адправілі ў ссылку ў Сібір. Жыў у Табольску, у гэтыя гады пабываў у Іркуцку, Томску, Енісейску. Распісваў каталіцкія храмы ў Сібіры, маляваў сібірскія краявіды.

1822 год

Пасля вяртання са ссылкі да смерці жыве ў Мінску.

30 жніўня 1840 г

Памёр у Мінску, на мінскіх Кальварыйскіх могілках. Замест помніка над яго магілай была вывешана карціна «Маленне Збавіцеля» («Маленне аб чашы»), якую мастак лічыў сваім лепшым творам.

27 чэрвеня 2005 г

У Беларусі выйшаў мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «225 год з дня нараджэння Яна Дамеля».