engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Мая Амерыка

Міхаіл Баразна 1997
Дакладная дата пачатку праекта невядомая, год пазначаны прыблізна.

Апісанне праекта (крыніца: artkurator.com):

М.Барозна на працягу шэрагу гадоў здымае ўсходнебеларускую вёску з выключна кантынентальнай назвай "Амерыка". "Дзіўна, што яе назва захавалася скрозь часы сцірання з памяці гістарычных назваў", – піша мастак у тэксце да выставы. "Мяне не вельмі цікавіць, хто і навошта так назваў гэтую вёску, не хацелася ў гэтым ландшафце штучна акцэнтаваць увагу на нечым забаўляльным, публіцыстычным. З-за гэтага можна не ўбачыць галоўнага". М.Барозна здымаў беларускую Амерыку і тады, калі ў ёй стаялі дамы, жылі людзі, быў дарожны паказальнік "Амерыка"; здымаў і потым, калі дамы сталі разбурацца, калі застаўся толькі адзін, апошні "амерыканец"; здымаў, калі вёскі ўжо не стала. Мастак быў адначасова і фатографам, і куратарам уласнага праекту. Гэты праект уключаў у сябе таксама акцыю "Закрыццё беларускай Амерыкі", якая адбылася ў 1997 годзе ў самой вёсцы.

Праект "Мая Амерыка" выстаўляўся ў Мінску восенню 1998 года, і менавіта гэтая экспазіцыя затым была прадстаўлена ў Дортмундзе. На выставе можна было ўбачыць не толькі хранікальна-дакументальную здымку, але і фатаграфіку з выкарыстаннем архіўных матэрыялаў, фрагментаў старых карт і лістоў пажоўклых кніг, і здымкі акцыі "Закрыццё беларускай Амерыкі". Дортмундская выстава, як да таго і мінская, выклікала вялікую цікавасць менавіта нестандартнасцю аўтарскага падыходу, шырынёй творчага мыслення. Сваю ролю адыграў, зразумела, і тагачасная асаблівая цікавасць нямецкага грамадства да краін Усходняй Еўропы. Пасля перапрацаваны і пашыраны праект быў паказаны ў рамках 8 Балтыйскай трыенале сучаснага мастацтва ў Вільні ў 2000 годзе; здымкі на мясцовасці і праца над праектам працягваюцца і дагэтуль.