engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Міхаіл Баразна

1962

Рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў.

Аўтар кніг "Беларуская кніжная графіка 1960–1990-х гадоў" (2001), "Беларускі жывапіс 1920–1970-х гадоў" (2006), "Мастацтва кнігі Беларусі ХХ стагоддзя" (2007), больш за 200 навуковых і крытычных артыкулаў.

Як мастак працуе ў галіне фатаграфіі, фатаграфіі, кніжнай графікі і дызайну, плаката.

Творы знаходзяцца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), у шэрагу музеяў, галерэй і прыватных калекцый Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Літвы, Расіі і Беларусі.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

20 лістапада 1962

Нарадзіўся ў аграгарадку Ракушава Магілёўскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь). Скончыў сярэднюю школу ў Круглова.

1985

Скончыў мастацка-прамысловы факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная Акадэмія мастацтваў).

1986-1992

Працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва "Беларусь".

З 1992

Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

З 1995

Куратар і ўдзельнік мастацкіх выставак і выставачных праектаў у Беларусі і за мяжой.

1996-1998

Выконваў абавязкі загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

З 1999

Прарэктар па навукова-творчай рабоце.

З 2010

Рэктар Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

2011

Куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале.

2020-2021

У якасці рэктара ўдзельнічаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. У сувязі з гэтым з чэрвеня 2021 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах Еўразвяза.