engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Аляксей Кузьміч

1945–2013

Мастак, жывапісец.

Творчасць мастака вядома сваім зваротам да матываў Мадоны, жаночай прыгажосці, мацярынства. Стварыў таксама серыю партрэтаў гістарычных асоб.

Выставы Аляксея Кузьміча праходзілі як у Беларусі, так і ў Расіі, краінах Прыбалтыкі, у Швецыі, Італіі. Аб творчасці Аляксея Кузьміча знята каля сотні тэлесюжэтаў і некалькі дакументальных фільмаў.

Творы Аляксея Кузьміча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага мастацтва Беларусі, Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі гісторыі горада Мінска, Музеі гісторыі беларускай літаратуры, Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, Музеі беларускага Палесся, Музейным комплексе Напалеона., Музеі рускага сучаснага мастацтва (Нью-Джэрсі, ЗША), а таксама ў прыватных калекцыях Расіі, ЗША, Японіі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Аўстраліі, Канады.

Жыў і працаваў у Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1 чэрвеня 1945

Нарадзіўся ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1962

Мастак з'ехаў у Краснаярск. Там ён працаваў цесляром на будоўлі Краснаярскай ГЭС і вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Пасля паступіў у Мастацкую школу імя Васіля Сурыкава.

1964

Мастака прызвалі ў рады Савецкай Арміі.

1968

Пасля дэмабілізацыі з'ехаў у Менск і адразу ж пайшоў вучыцца ў мастацкую студыю пры Палацы культуры трактарнага завода, якой кіраваў мастак Анатоль Бараноўскі.

1969

Паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на жывапіснае аддзяленне. Вучыўся ў Барыса Аракчэева і Натана Воранава.

1984

Мастак сустрэў сваю будучую жонку Інэсу. Пасля знаёмства з ёй ён і напісаў сваю першую працу з выявай Мадоны.

1989

Першая персанальная выстава ў Палацы мастацтваў у Мінску, на ёй быў прадстаўлены знакаміты цыкл работ з вобразам Мадон.

1991

Першая замежная выстава мастака ў Нью-Йорку, сродкі ад якой пайшлі на лячэнне дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

1996

Экспазіцыя карцін мастака дэманстравалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і была прымеркавана да першага ў рэспубліцы святкавання Дня маці.

31 кастрычніка 2013

Мастак памёр, пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

1 чэрвеня 2014

У вёсцы Махро адбылося ўрачыстае адкрыццё галерэі Аляксея Кузьміча. Для экспазіцыі галерэі сям'я мастака прадставіла 50 карцін рознай тэматыкі, сярод якіх былі асабліва блізкія і зразумелыя мясцовым жыхарам работы з серыі "Палескія Мадоны", а таксама палескія краявіды. Цэнтральнае месца ў гэтай калекцыі займае партрэт маці мастака Аляксандры Максімаўны. У мемарыяльным кутку прадстаўлены многія асабістыя рэчы Аляксея Кузьміча, а таксама фарбы, пэндзлі і мальберт з няскончанай працай.