engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Царфін Файбіш-Шрага

1900–1975

Беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання. Прадстаўнік Парыжскай школы. Жывапісец, дызайнер па тканіне, кніжны ілюстратар, паэт, захапляўся вырабам эскізаў для дамоў высокай моды і актыўна працаваў у галіне мастацкага тэкстылю.

На працягу ўсяго жыцця падтрымліваў адносіны з Хаімам Суцінам, з якім ён быў знаёмы з дзяцінства, а таксама з землякамі Кікоіным і Крэменем. У сваёй творчасці быў блізкі да фовізму. У гады Другой сусветнай вайны ён шмат эксперыментуе з гуашшу, часта змешваючы яе з алейнымі фарбамі. Стварае цэлы шэраг работ, прысвечаных цэрквам і саборам Парыжа і яго наваколляў.

Жыў і працаваў у Парыжы.

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

7 студзеня 1900

Нарадзіўся ў Смілавічах (цяпер — Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у яўрэйскай сям'і.

1913

Паступіў у Віленскую рысавальную школу І.Трутнева.

1914

Эміграваў у Палестыну.

1916

Паступіў у іерусалімскую Школу мастацтваў і рамёстваў "Бецальель".

1918 - 1920

Служыць у брытанскім войску.

1923

Пераехаў у Берлін, удзельнічаў у выставах, працаваў над ілюстрацыямі для кніжных выданняў, займаўся пад кіраўніцтвам Макса Лібермана.

1924

Пераехаў у Парыж, рэгулярна браў удзел у выставах Салона Незалежных.

1931

Атрымлівае французскае грамадзянства.

1939

Мабілізаваны ў французскае войска ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны.

1944

Першая персанальная выстава ў Грэноблі.

1947

Пераехаў у горад Роні-су-Буа пад Парыжам, дзе застаўся жыць да канца сваіх дзён.

1950-я

Стварыў серыю жывапісных твораў, прысвечаную храмам, манастырам і замкам Францыі, якая лічыцца лепшай у яго творчай спадчыне.

1954

Карціна Царфіна "Пейзаж" была набыта Французскім Дзяржаўным музеем сучаснага мастацтва ў Парыжы.

25 верасня 1975

Памёр у мястэчку пад Парыжам.

2011

Белгазпрамбанк набыў 12 работ Царфіна, якія заклалі аснову карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.