engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

bel Аўтаматычны пераклад

Маша Мароз

1991

Міждысцыплінарная мастачка, дызайнерка, этнографка, педагогіня.

Заснавальніца і куратарка платформы Past Perfect, прысвечанай захаванню і папулярызацыі гісторыка-этнаграфічнай спадчыны Беларусі. Даследуе сувязь паміж Вітальнасцю, міфалогіяй, рытуалам, эскапізмам. Працуе з беларускім кантэкстам, адлюстроўваючы праз сінтэз архаікі і постіндустрыяльнасці трансфармацыйны патэнцыял традыцыйнай культуры ў дамінуючай сацыяльна-палітычнай матрыцы. Камуніцыюе праз усталёўку, тэкстыль, фатаграфію, графіку, малыя формы дэкаратыўнай пластыкі.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Художница о себе:

"Энергію нельга стварыць або знішчыць, яе можна толькі трансфармаваць або накіраваць у іншае рэчышча.

Кожная субатамная часціца ўзаемадзейнічае з усім кожнае імгненне.

Мая практыка — гэта спосаб “абудзіць успамін да жыцця”3, вярнуцца да самой сябе, да пачатку. Я веру ў еднасць усяго існага і ў тое, што кожная душа абірае месца свайго ўвасаблення. Маё вяртанне адбываецца праз сувязь з маёй зямлёй і культурай. 

Я нарадзілася ў Беларусі. З дзяцінства я вельмі асабіста ўспрымала гістарычную несправядлівасць у адносінах да сваёй краіны, расла і сталела з марамі пра нацыянальнае адраджэнне, якому прысвячу свой лёс праз асвету і творчасць, як бацькі.

Усё маё жыццё, без першых трох гадоў, прайшло пры дыктатуры, у Беларусі, акупаванай “Белоруссией”, у супрацьстаянні двух вымярэнняў, што ў жніўні 2020 года перарасло ў зацятае пабоішча жывога і мёртвага. 

На жаль, асабістае ў такіх варунках заўсёды было тоеснае палітычнаму. Досвед прысутнасці ў кантэксце дадзенасці я заўсёды суадносіла з працэсам няспыннай трансфармацыі сістэмных збояў дамінуючай матрыцы ў вітальную энергію, імкнучыся да рэалізацыі асноўнай ідэі эвалюцыі — разгортвання скрытай патэнцыяльнасці.

Працуючы з захаваннем, даследаваннем і інтэграцыяй беларускай традыцыйнай культуры ў штодзённасць, я атаясамліваю сябе з мостам над скрадзенай сучаснасцю, які абапіраецца і на мінулае, і на будучыню адначасова.

Мяне хвалююць паралелі паміж квантавай фізікай, рэлігіямі Усходу і старажытным светаўспрыманнем славян.

Натхнёная невідавочнай паэзіяй і дакладнасцю навукова-тэхнічнай ілюстрацыі, я падсвядома імкнуся да таго, каб тэкст маіх працаў быў максімальна кароткім і ёмістым. Мая мова звяртаецца да архетыпічнага пачатку — міфа аб структуры ўсяго існага, выражанага канцэпцыямі пра дуалізм прыроды рэчаў і прынцыпам іерархічнай арганізацыі быцця.

 Мяне захапляе ізамарфізм ткацтва і камп’ютарнага праграміравання, назіранне падабенства разрастання схемаў традыцыйных арнаментальных кампазіцый і архітэктонікі інфармацыйна-лічбавай прасторы. Тое, як інсітныя аналагавыя аб’екты дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з іх выключна лінейным няўхільным часам праз сімволіку і семантыку вобразаў даюць ключы да дэшыфроўкі сакральных ведаў, а вонкавыя абалонкі народных строяў агаляюць філасофскія погляды продкаў.

Часткай маёй тэрапеўтычна-эскапічнай практыкі з’яўляецца фіксацыя праяў «анамальных скажэнняў фізічнай рэчаіснасці». “Магічна-абрадавыя” канструкцыі, якія трапляюцца мне ў розных лакацыях гарадскога асяроддзя, я ідэнтыфікую як кропкі вызвалення вітальнага, персанальныя апатрапеі на мапе рэальнасці.

Этнаграфічная спадчына цікавіць мяне ў сваім першасным стане (экспедыцыі, даследванне архіваў, калекцыяніраванне ткацтва), і з пункту гледжання магчымасцей яе адаптацыі да сучаснасці.

Праект “Доўгая дарога дамоў” узнік на ростанях перажыванняў, чаканняў і думак датычна палітычнага і сацыякультурнага становішча ў Беларусі. Яго прэзентацыя адбылася ў чэрвені 2020 года. Гэта мая першая і адзіная персанальная выстава.

Інсталяцыя ўяўляла сабой алюзію на інтэр’ер традыцыйнай палескай хаты. Праз яе прызму мне бачылася магчымым паказаць той матрычны злом, у якім апынулася не столькі сама народная культура, колькі яе суб’ект — народ. Традыцыя — канал трансляцыі жыццёва важнай для грамадства інфармацыі. Немагчыма інсцэніраваць аўтэнтычнасць і ўсталяваць кантроль над самаадвольнасцю ідэнтычнасці. Ненатуральна зацыкленая аўтарытарная улада дыктатуры заблакавала сучаснае, ператварыўшы наіўнае і адухоўленае ў прымітыўнае, намінальны макет быцця. Выкарыстанне інтэр’еру дазволіла мне закрануць не толькі візуальны складнік народнай культуры, але і зрэз сакральных ведаў, якія інтэграваліся нашымі продкамі ў атрыбутыку ўнутранага ўбранства хаты, у побыт, матэрыялізуючы філасофію стварэння дому, арганізацыі прасторы для жыцця.

Мае творы працуюць у сімвалічным, эстэтычным і сацыяльным рэестрах. Я разглядаю іх не толькі як інструменты камунікацыі, здольныя змяняць навакольны свет, але і як самастойныя канкрэтныя целы, досвед, ідэі. 

Я карыстаюся рознымі медыумамі. Гэта вымушае перманентна карэктаваць унутраныя налады і вобраз фарміравання думкі. Пераключэнне з аднаго матэрыялу / працэсу на іншы патрабуе часу і псіхалагічнага рэсурсу, асваення новага рамяства і ведаў. Я яскрава разумею, што гэта не спрыяе плённасці ў агульнапрынятым сэнсе ці лёгкасці ідэнтыфікацыі почырку. Але ж у пабудове мастацкіх канструкцый на “памежжы” я бачу магчымасць захаваць за сабой каштоўнае права ўзаемадзеяння з усім навокал — свабоду пашыраць сваю тоеснасць.

 Мастацтва пракладвае шлях у глыб бачання і спасціжэння рэчаў, ілюструючы тое, што немагчыма выразіць у славесным эквіваленце. Ідучы па гэтым шляху, я вучу сябе аддаваць перавагу сінтэзу, а не аналізу, аддаляцца ад строга акрэсленага падмурку рацыянальнага ведання і выкарыстоўваць яго як трамплін для інтуіцыі і ўсёахопнасці ўяўлення, абапірацца на сваю адчувальнасць — у нашай культуры заўсёды дамінавала даўкая разбуральнасць патрыярхату, якая паўплывала на мае свабоду і красамоўства праяваў уласнай ідэнтычнасці. Дысбаланс жаночай і мужчынскай энергій прывёў маю краіну і ўвесь свет да крызісу ўлады ў шырокім духоўным, грамадска-палітычным, гісторыка-культурным і экалагічным кантэксце. “Сысці далёка — азначае вярнуцца — знішчальнаму агню патрыярхальнага сонца застаецца толькі згасаць за даляглядам новай эры. Цыкл скончаны. Мае пачацца новы.

Я радая быць вадой. Радая быць жанчынай". – © secondaryarchive.org / Рэдактаркі Ганна Карпенка і Сафія Садоўская (2022)