engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Мікалай Тарасюк

1932–2015

Мастак, захапляўся рэзкай па дрэве і пляценнем з выкарыстаннем фарбаў, саломы і тканіны. Найбольшай вядомасці Мікалаю Тарасюку ўдалося дабіцца падчас Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці ў 1987 годзе.

Цэлыя кампазіцыі з дрэва, лазы і саломы прысвечаны творчасці беларускага сялянства і беларускім народным абрадам. Ёсць у яго і працы аб цяжкім эканамічным становішчы сялян пад рознымі ўладамі. Таксама займаўся вырабам музычных інструментаў: дудак і губных гармонікаў.

Пабудаваў для сваіх экспанатаў асобную хатку, назваўшы яе музеем Успаміны Бацькаўшчыны. Музей, які не мае аналагаў у Беларусі, налічвае каля 300 аўтарскіх работ.

Яго творчасць атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

У Польшчы пра Мікалая Тарасюка знялі фільм "Гаспадар".

Жыў і працаваў у вёсцы Стойлы (Пружанскі раён, Беларусь).

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Выбраныя даты:

22 мая 1932

Нарадзіўся ў вёсцы Стойлы, Пружанскі раён (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1980-я

Спрабаваў выстаўляць свае працы ў Пружанах і Камянцы.

1987

Атрымаў Залаты медаль ВДНГ і медаль лаўрэата Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці. Пасля гэтага да мастака прыйшла вядомасць, распачаліся персанальныя выставы.

1989

Узнагарода Народны майстар Рэспублікі Беларусь па драўлянай скульптуры.

1994

Пабудаваў для сваіх экспанатаў асобную хатку, назваўшы яе музеем Успаміны Бацькаўшчыны.

2002

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" ў намінацыі Народная творчасць.

2007

Некаторы час быў адзіным жыхаром роднай вёскі.

2008

Выйшаў манаграфічны альбом "Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка", які стаў першым у Беларусі выданнем такога кшталту аб творчасці Народнага майстра. А яго творчасць атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Студзень 2015

Памёр у роднай вёсцы ад інсульту.