engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Фёдар Сухавіла

1917–1994

Самабытны мастак, майстар маляваных дываноў.

За ўвесь перыяд творчай дзейнасці, які неаднаразова перарываўся на доўгія гады, стварыў больш за 100 размаляваных дываноў і куфраў, велікодных яек і іншых прадметаў — такарных, сталярных і бандарных прадметаў. У іх наглядна праявіліся высокія выканальніцкія і эстэтычныя ўласцівасці.

Маляваныя дываны мастак заўсёды будаваў па ўстоянаму кампазіцыйнаму прынцыпе: у цэнтры палатна — камбінаваны букет кветак у дэкаратыўнай вазе, па перыметры дывана — арнаментальнае абрамленне са стылізаванымі элементамі расліннага характару. Аўтар выкарыстоўваў для сваіх твораў чорны фон і дамагаўся асаблівай гучнасці колеру за кошт кантрасту светлага і цёмнага.

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Выбраныя даты:

7 студзеня 1917

Нарадзіўся ў вёсцы Крывічы Зябкаўскага сельсавета ў сялянскай сям'і.

Пачатак 30-ых

З дзяцінства знаходзіўся ў гушчы народнага творчага працэсу. У школьныя гады шмат маляваў, яму пашчасціла назіраць за творчай дзейнасцю Язэпа Драздовіча ў станковым жывапісу і роспісу дываноў, і гэта спрыяла выбару будучага рамяства.

Значная колькасць твораў захоўваецца ў зборы Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. 

Майстар насценных дываноў некалькі гадоў жыў у весцы Бабруйшчына Псуеўскага сельсавета, дзе сям’я Федара Іванавіча купіла сабе хату. Калі памерла жонка мастака, Федар Іванавіч зімой жыў ў Глыбокім, у сем’ях сваіх дачок, а на вясну, лета і восень прыязджаў у веску Бабруйшчыну, пісаў маляванкі, макаткі, столачкі, жыў адзін, сам асабіста апрацоуваў агарод, вырошчваў бульбу.  

1 сакавіка 1994

Памер, пахаваны на могілках у весцы Крывічы.