engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

Сімяон Полацкі

1629–1680

Вызначальная рыса творчага почырку Сімяона Полацкага — энцыклапедызм, гістарычная абазнанасць і інтэлектуальная вытанчанасць. Яго вершы — гэта, пераважна, яркія філасофскія сентэнцыі, мудраслоўі, дыдактычныя павучанні. Творчасць Сімяона Полацкага — арганічны сінтэз літаратуры, філасофіі і тэалогіі, умелае спалучэнне заходняй і ўсходняй патрыстыкі, антычнай і хрысціянскай эстэтыкі.

Як філосаф і майстар мастацкага слова Полацкі сфармаваўся ў культурнай і інтэлектуальнай атмасферы Вялікага Княства Літоўскага. Першыя літаратурныя спробы палачанін здзейсніў у часе навучання ў Кіеве і Вільні. У архівах знойдзены раннія творы Полацкага, напісаныя пераважна на старабеларускай і польскай мовах, прычым ён карыстаўся як кірыліцай, гэтак і лацінкай.

Сімяон Полацкі апублікаваў «Жэзл праўлення» (1667), два аб’ёмныя зборнікі твораў: «Сад шматколерны» (1678) і «Рыфмалагіён» (1680). Ён напісаў і паставіў дзве п’есы: «Прыпавесць пра аблуднага сына» і «Пра Наўхаданосара-цара». Пасля смерці асветніка быў апублікаваны корпус яго казанняў у дзвюх кнігах: «Абед душэўны» (1681) і «Вячэра душэўная» (1683).

Сімяон Полацкі быў прадстаўніком еўрапейскага барока, і яму шмат здавалася ў кансерватыўным рускім асяроддзі дзіўным. Напрыклад, пераследаваліся скамарохі, вандроўныя музыкі, народныя гульбішчы; жанчыны сядзелі ў церамах, нават вывучэнне замежных моў лічылася грахоўным. Усё ж арганізоўваць першую пры царскім двары пастаноўку даручылі менавіта Сімяону Полацкаму. Сімяона Полацкага лічаць заснавальнікам расійскага мастацтвазнаўства. Ён прызнаваў значнасць антычнай міфалогіі, хаця для многіх у той час яна лічылася паганскай ерасьсю, напісаў трактат аб іканапісе.

Выбраныя творы

12 снежня 1629

Нарадзіўся ў заможнай купецкай сям’і. Выхоўваўся ў Полацку, атрымаў выдатную адукацыю, пачатковую ў брацкай школе полацкага Богаяўленскага манастыра.

Каля 1650

Скончыў Кіева-Магілянскую акадэмію з дыпломам «дыдаскала».

Каля 1653

Навучаўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі.

1656

Самуіл пастрыгся ў манахі Полацкага Богаяўленскага манастыра пад імем Сімяон. Падпісваўся як «Simeonis Piotrowskj Sitnianowicz hieromonachi Polocensis Ordinis Sancti Basilii Magni».

1664

Пераехаў у Маскву.

1667

Быў афіцыйна прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей.

У кан. 1670-х

Арганізаваў і ўзначаліў друкарню ў Крамлі.