engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Міхась Раманюк

1944–1997

Мастацтвазнавец, мастак, прафесар Беларускай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, этнограф, этнолаг, выкладчык, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў, найбуйнейшы даследчык матэрыяльнай культуры беларусаў XX стагоддзя.

Заснаваў часопіс "Мастацтва Беларусі" і стаў яго першым галоўным рэдактарам. Стварыў сцэнічныя строі для Дзяржаўнага народнага хору і Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. За ўласныя грошы правёў дзясяткі этнаграфічных экспедыцый, пладамі якіх сталі больш за 130 рэканструкцый традыцыйных касцюмаў беларусаў. Архіў Міхаіла Раманюка налічвае больш за 100 тысяч адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага яго ўласнымі рукамі; дарожныя дзённікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай працы Міхаіла Раманюка – артыкулы і ілюстрацыі ў энцыклапедыях: "Беларуская савецкая энцыклапедыя", "Энцыклапедыя Літаратуры і Мастацтва Беларусі", "Этнаграфія Беларусі".

Як спецыяліст па касцюмах ствараў сцэнічныя касцюмы для Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь і некаторых самастойных калектываў. Прадстаўляў на сцэне амаль дакладна аўтэнтычныя беларускія строі. Таксама выступаў кансультантам шматлікіх мастацкіх фільмаў кінастудыі "Беларусьфільм", дапамагаў у стварэнні экспазіцый Заслаўскага музея народных промыслаў і рамёстваў.

Жыў і працаваў у Менску.

Выбраныя серыі твораў

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

3 снежня 1944

Нарадзіўся ў вёсцы Кавалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь). Бацька мастака Хведар Раманюк загінуў падчас Другой сусветнай вайны.

1952

З-за недахопу сродкаў сям'я пераехала жыць да сваякоў у сяло Старынкі Дзяржынскага раёна, дзе Міхась правёў сваё дзяцінства і вучыўся ў сямігадовай школе.

1959—1963

Вучыўся ў Мінскім тэхналагічным тэхнікуме па спецыяльнасці дызайн адзення і адначасова — у агульнаадукацыйнай вячэрняй школе.

1970

Адбылася першая этнаграфічная экспедыцыя Міхася Раманюка.

1971

Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці мастак-мадэльер.

З 1972

Удзельнічаў у мастацкіх выставах.

1974—1997

Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў (з 1989 — загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў).

1978

Уступіў у Саюз мастакоў СССР.

1981

Выдаў альбом "Беларуская народная вопратка", які складаецца з архіўных фатаграфій, зробленых аўтарам падчас экспедыцый 1967—1980 гадоў. Гарнітуры вызначаюцца аўтарам паводле вылучаных ім жа этнаграфічным рэгіёнам Беларусі.

1982—1984

Заснаваў і працаваў галоўным рэдактарам часопіса "Мастацтва Беларусі".

1996

Лаўрэат прэміі "Чалавек года" за дасягненні ў мастацтве.

4 верасня 1997

Памёр у 53 гады ад раку.

2000

Выдадзены альбом М. Раманюка "Беларускія народныя крыжы".