Мінскае таварыства аматараў прыродазнаўстваў, этнаграфіі і археалогіі ўтварылася пры падтрымцы Мінскай гарадской думы, пад старшынствам А. К. Аманфінскага, з мэтай натуральна-гістарычных, геаграфічных і этнаграфічных даследаванняў Мінскай губерні. Неўзабаве пры Таварыстве адкрыўся музей з 5 экспазіцый: археалагічнай, прыродазнаўчай, гістарычнай і этнаграфічнай. З часам з'явіліся мінералы, пудзілы жывёл, нумізматычныя калекцыі, узоры народнага побыту. Акрамя гэтага таварыства займалася аховай помнікаў прыроды і садзейнічала распаўсюджванню прыродазнаўча-гістарычных і геаграфічных ведаў у межах Мінскай губерні. У 1912 годзе таварыства знаходзілася ў памяшканні гімназіі К.А. Фальковіча, з 1913 - у Мінскім гарадскім музеі.
У 1916 годзе пры садзейнічанні таварыства адкрылася выстава народна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1919 годзе ў Мінску адкрыўся беларускі дзяржаўны музей, аснову калекцыі якога склалі экспанаты і матэрыялы Мінскага царкоўна-археалагічнага музея і Мінскага таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі. Музей папаўняўся вынікамі архіўных пошукаў, археалагічных раскопак, этнаграфічных экспедыцый. Да 1941 года меў больш за 60 тысяч экспанатаў.
У таварыства ўваходзіў адзін з першых мінскіх краязнаўцаў Аляксандр Паўлавіч Смародскі, дзякуючы якому захаваўся найстарэйшы экспанат, з якога пачыналася музейная справа ў Мінску — старадрукаваная кніга з укладзенай у яе дароўнай запіскай, якая легла ў аснову этнаграфічнай выстаўкі "Гісторыя музея – гісторыя краіны ў Беларусі"..