Лізавета Сцяцко
Вопыт міграцыі ў беларускім мастацтве. Частка 2. Эстэтыка і практыкі твораў пасля 2010 года, арганізацыі, транскультурныя практыкі
У першай частцы агляду-даследавання былі раскрыты тэарэтычныя аспекты міграцыі, праблематыка вывучэння мастацтва, звязанага з гэтым досведам, таксама была набліжана гісторыя міграцыі дзе:йніц культуры з Беларусі і прыведзены прыклады некаторых твораў да 2010 года.У гэтым тэксце будуць больш падрабязна разгледжаныя эстэтыка і практыкі твораў, што закранаюць тэму міграцыйнага досведу. Тут адзначаецца прыкметны рост мастацкіх выказванняў, пачынаючы з 2010 года. Іх усплёск прыпадае на перыяд пасля 2020 года, што яскрава перадае актуальнасць тэмы міграцыі ў беларускім мастацтве. Гэтыя творы характарызуюцца шырокім наборам міждысцыплінарных практык, у іх моцна кантэкстуальна рэфлексуецца ўласны досвед, у большасці выпадкаў – з глыбокай эмацыянальнасцю. Таксама ў тэксце закранаецца…