Мастацкі стыль, заснаваны на выкарыстанні простых элементаў і лаканічных формаў, называюць мінімалізмам. Акцэнт падае на аб'ектыўную прыгажосць прадмета, каштоўнасць складае сама яго сутнасць без уплыву знешніх перажыванняў ці светапогляду мастака. Мінімалізм вывучае чысціню аб'екта і геаметрыі, а таксама ўзаемадзеянне або ўкараненне прадмета ў навакольную прастору.
На фармаванне мастацкага стылю (шасцідзесятыя) паўплывалі: супрэматызм, поп-арт, рускі канструктывізм, дадаізм. Цікава, што прадстаўніцы дадзенага стылю называлі свае творы адвольнымі аб'ектамі, адмаўляючыся ад тэрміна “мінімалізм”.
Галоўнымі рысамі мінімалізму з'яўляюцца: абстракцыя, простыя геаметрычныя, часта строгія, формы, выкарыстанне чыстых колераў або манахромнасці, лаканічнасць у кампазіцыі, адмова ад адцягваючых элементаў, мінімальнае змяненне матэрыялу пры стварэнні твора мастацтваў, сцёртыя межы паміж жывапісам і скульптурай. Мінімалістычнасць стварае незалежную, нейтральную і безасобасную рэальнасць.
Такім чынам глядачцы застаецца проста рэагаваць на аб'ект, які знаходзіцца перад ім. Фрэнк Стэла, адзін з заснавальнікаў стылю мінімалізм, казаў пра свае карціны: "Тое, што ты бачыш, ёсць тое, што ты бачыш".