Фотаздымкі Сяргея Малінера
“Я прапаную здзейсніць умоўны абрад развітання
з навязанымі вам траўміруюць ярлыкамі, якія вынікаюць
з панавання гендэрнай бінарнасці і звязаных з ёй стэрэатыпаў.
Вы можаце ўзяць маркер і пакінуць на манекенах тыя пазнакі (словы),
якімі вас выключалі, стыгматызавалі, пазбаўлялі правы
на самавызначэнне і свабоду самавыяўлення.
Пазней яны будуць аддадзены забыццю”.
Партысіпатыўны праект аб непрыманні навязаных катэгорый і ідэнтычнасцяў, не толькі таму, што заставацца ранейшым жудасна сумна (перафразуючы Фуко), але і таму, што строгая катэгарызацыя часта прыводзіць да палітыкі выключэння, дыскрымінацыі і гвалту. Запрашаем наведвальнікаў наклеіць на манекены свае ўласныя абмежавальныя цэтлікі, ператварыўшы інсталяцыю ў сумесны вопыт, які садзейнічае суперажыванню і разуменню паміж удзельнікамі.
Выстава завяршылася перформансам: www.youtube.com/watch?v=T2R6EhiARAc