engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA

25 лістапада – 5 снежня 2013
ЦЕХ, Минск

Выбраныя творы

25 лістапада — арт-праект «Гвалт ёсць вораг права. VIS LEGIBUS EST INIMICA»

Мэта гэтага праекта складаецца ў прыцягненні ўвагі да асэнсавання і неабходнасці абмеркавання праблемы абыякавасці да праявы гвалту ў адносінах да жанчын у Беларусі і да адсутнасці бачнай рэакцыі на яго, а таксама ў прапагандзе актыўнага рэагавання на розныя праявы гендэрнай гвалту.

У рамках праекта будуць прадстаўлены:

1. Фотавыстава «Каля нуля» Марыны Бацюковай
2. Фотавыстава Cause of Death: Woman («Прычына смерці: Жанчына»)
3. Калажы і арт-аб’екты мастачак Антаніны Слабодчыкавай, Ліліі Бусаравай і Вольгі Сямашка
4. Інфаграфіка (аўдыт бяспекі тэрыторыі і інш.) Таісіі Забелавай
5. Відэапрацамі «Боль» (2011 ) мастачкі Марыны Віннік, якая ўвайшла ў шорт-ліст прэміі Кандзінскага
6. Плакат мастачкі Марыны Напрушкінай

Месца правядзення: ЦЭХ, праспект Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), далёкі пад’езд, 2-гі паверх.

Мерапрыемствы ў рамках праекта:

25 лістапада

19:00 — адкрыццё выставы. Прывітальнае слова Пасла Вялікабрытаніі з жонкай, організатарак і удзельніц праекта

20:00 — дабрачынны канцэрт (квіток 50 000 руб.). Музычна-паэтычны пратэст Дзіты Дзежынскай і Каці Пытлевай «Ўспышкі» (promo- version). HUMMUSKISS acoustic cover-duo Валерыі Валадзько і Ромы Сухоцкага.

26 лістапада

19:00 — чытка п’есы Юліі Шаўчук «Жывёла» пры ўдзеле Яны Русакевіч, Марыны Юрэвіч і Дзяніса Тарасенка. Дыскусія.

27 лістапада

19:00 — чытка п’есы : выбранае «Маналогі вагіны». Дыскусія

29 лістапада

15:00 — паказ фільма «Часы матылькоў» (2001, ЗША-Мексіка, 95 хв.). Дыскусія.

30 лістапада 

19:00 — паказ фільма «палітэха» (2009, Канада, 77 хв.). Дыскусія.

1 снежаня

12:00 — майстар-клас Яўгеніі Назаравай, выкладчыцы ёгі: «Прыход да сябе сапраўднай. Старажытная мудрасць ёгі ў дапамогу Жанчыне»

14:00 — воркшоп «З мілым рай і ў сіняках?: Гвалт над жанчынамі ў народным фальклоры» ( стварэнне ўласных « крылатых фраз» і нанясенне іх з дапамогай трафарэтаў на ўжо гатовыя сумкі).

У народным фальклоры гвалт з’яўляецца не толькі апраўданым, але і неабходным, напрыклад, калі муж «павучае» сваю жонку («б’е — значыць любіць»). На воркшопе мы прапануем паразважаць над вядомымі прыказкамі і прымаўкам , у якіх закранаецца тэма гвалту над жанчынамі. Кожнай удзельніцы/ку будзе прадастаўлена магчымасць скласці ўласныя  «крылатыя фразы» па матывах народных (напрыклад, з мілым рай і ў сіняках) і нанесці іх з выкарыстаннем трафарэтаў на ўжо гатовыя сумкі.

Арганізатары: ГА «Радзіслава», Гендэрны маршрут

У любым грамадстве жанчыны ў той ці іншай ступені падвяргаюцца фізічнаму, сэксуальнаму, эканамічнаму і псіхалагічнаму гвалту, незалежна ад іх матэрыяльнага або грамадскага становішча ці паходжання.

Менавіта таму 25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын, і ў гэты дзень стартуюць «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту».