engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Навуковае / сайнс-арт

Навуковым называецца напрамак сучаснага мастацтва, у якім навуковыя канцэпцыі спалучаюцца з эмацыйным мастацкім вопытам. Мастацтва і навука адрозніваюцца падыходамі ў спазнанне свету, але маюць агульныя кропкі судотыку, напрыклад змены выкліканыя тэхналагічным прагрэсам. Навука ўяўляе чыста лагічную інфармацыю, вычышчаную ад эмоцый, якая атрымліваецца з дапамогай вымяральных прыбораў. Мастацтва ж апрацоўвае суб'ектыўную эмацыйную інфармацыю. Сінтэз гэтых двух падыходаў стварае творчы акт, які збірае новыя мастацкія выявы.

Адметнай рысай напрамку лічыцца выкарыстанне высокіх тэхналогій і навуковых адкрыццяў для больш глыбокага вывучэння навакольнага свету і стварэння твораў мастацтва. Мастакі ўключаюць у свой творчы працэс навуковыя спазнанні і знаходзяць новыя візуальныя формы. Часта працуюць з адкрыццямі ў галіне сучаснай біялогіі, фізікі і хіміі, а таксама выкарыстоўваюць прагрэс штучнага інтэлекту. Мастацкай майстэрняй выступае лабараторыя, што ўскладняе развіццё напрамку. Развіццё навуковага мастацтва абумоўлена інфармацыйнай глабалізацыяй.

Беларускі дуэт Домніч і Гелфанд (Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд) працуюць у напрамку сайнс-арт. Выкарыстоўваючы веды хіміі, фізікі і філасофіі, ствараюць асаблівае асяроддзе для сэнсарнага і імерсіўнага ўспрымання сваіх фантастычных работ. Як мастацкія сродкі ў іх работах выкарыстоўваюцца вылучэнні і іншыя фізіка-хімічныя ўласцівасці матэрыі. Унікальныя інсталяцыі і перформансы дуэта дэманструюць працэсы, якія з'яўляюцца недаступнымі ў звычайных умовах. У 2012 годзе мастачкі і мастакі адкрылі сваю ўласную лабараторыю Synergetica у Амстэрдаме. Маюць досвед удзел у міжнародных выставах сучаснага мастацтва і працы з прэстыжнымі навукова-даследчымі лабараторыямі: Інстытут вібрацыйнай фізікі Гётынгенскага ўніверсітэта (Германія), Інстытут перадавых навук і тэхналогій (Японія), факультэт фізікі і астраноміі Амстэрдамскага вольнага ўніверсітэта (Нідэрланды) і іншае.