Падыход, які прадугледжвае творчы ўдзел у працэсе стварэння або ў працэсе прэзентацыі мастацтва публіцы, называецца Партыцыпатарным мастацтвам. Таксама мае такія назвы, як сацыяльна ўцягнутае мастацтва, мастацтва ўзаемадзеяння, сацыяльна ангажаванае мастацтва.
Гэты падыход накіраваны на стварэнне мастацкіх праектаў, схільных да пераўтварэнняў і перамен у грамадстве. Гэта значыць не проста далучэнне аўдыторыі да ўдзелу ў праекце, але і магчымасць ствараць мастацтва, арыентаванага на змены. Распаўсюджванне партысіпатарнага мастацтва было адказам на страту сацыялістычнага развіцця культуры ў канцы ХХ стагоддзя і патрабаваннем на сацыяльныя змены ў мастацтве. Сёння ж мастацтва ўзаемадзеяння - паняцце, якое апісвае супрацоўніцтва, накіраваныя на прамое ўзаемадзеянне паміж людзьмі.
У цэлым цяжка прасачыць, калі беларускія мастакі пачалі практыкаваць партысіпатыўнае мастацтва. У асноўным яно праяўляецца ў выглядзе рэакцыі на пэўныя праблемы і падзеі ў краіне.
Прыкладам партысіпатарных практык могуць быць прадстаўлены творы Сяргея Шабохіна: "Wozu poesie?" (2013) і "Сацыяльны мармур: уздым грамадзянскай супольнасці ў Беларусі" (2020). У рамках першага праекту мастак даў прастору для выказвання 47-мі паэт_кам з 47 краін Еўропы, а ў другім ён на працягу 20 дзён фармаваў дынамічны архіў пра беларускія пратэсты 2020 года, заснаваны на інтэрв'ю, якія браў у 14-ці контраб'ютэрак у плыні праекту.
Яшчэ адным хрэстаматыйным прыкладам можа паслужыць персанальны праект Рамана Аксёнава "Непасрэдныя", які прайшоў у галерэі сучаснага мастацтва "Ў" у 2012 годзе. У рамках праекта мастак даў аб'явы ў інтэрнэце, на радыё і ў газетах, запрашаючы любую жадаючую прадставіць свае творы на выставе, аддаўшы такім чынам сваю прастору для выказвання іншым.
У 2011 годзе ў галерэі “Ў” была прадстаўлена прысвечаная Беларусі экспазіцыя ў рамках праекта “Новая гарадская тапалогія”. Мэтай праекту было пераасэнсаванне гарадскіх прастор у якім удзельнічалі арт-супольнасць, грамадзянскія актывісты і няўрадавыя арганізацыі.
Таксама важным праектам-калабарацыяй галерэі "Ў" і экалагічнай арганізацыі Green Network з'яўляецца EVAA (Environment Visual Audio Art Project). Штогод, у рамках праекту, праводзіўся пленэр з наступнай выставай і сельскагаспадарчым фэстам. Мэта праекта – заклікаць беларускую арт-супольнасць да вырашэння праблем навакольнага асяроддзя. Паказальным прыкладам стаў выставачны праект "Астравец культуры", у якім прапаноўваўся альтэрнатыўны погляд на будаўніцтва АЭС у Астравец.
У 2018 у галерэі “Ў” адбылося адкрыццё арт-прасторы праекту "Без выключэнняў!". Сутнасць праекта - стварэнне найбольш спрыяльных умоў для ўцягвання людзей з асаблівымі патрэбамі непасрэдна ў працэс курыравання выстаў.
"Беларускі свабодны тэатр" яшчэ адзін паказальны прыклад мастацтва ўзаемадзеяння. Незалежная тэатральная трупа, творчасць якой афіцыйна забаронена ў Беларусі, таемна паказвалі спектаклі ў кватэрах і часам у грамадскіх месцах Мінска. У 2008 годзе трупа адкрыла тэатральную лабараторыю для маладых артыстаў "Студыя Fortinbras".
На жаль, у Беларусі большасць сацыяльна важных тэм табуіравана дзяржавай. Мастачкі не могуць свабодна прэзентаваць выказванні на такія тэмы, як палітычная сітуацыя, гісторыя ці перапісванне гісторыі, пераасэнсаванне мінулага і, верагодна, асэнсаванне будучыні, ЛГБТК+, моўныя праблемы. З-за існуючай палітычнай сітуацыі людзі не адчуваюць сябе ў бяспецы, усё гэта тармозіць развіццё партысіпатыўнага мастацтва.