engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Беларускі Збор Дэвіянтнага Мастацтва

2018–2020
Belarus Art Brut Collection – ініцыятыва, мэта якой — стварэнне, збор і папулярызацыя дэвіянтнага мастацтва ва ўсіх сучасных формах і праявах як унікальнага артэфакта эстэтычнага вопыту і гуманістычных ведаў.

Выбраныя падзеі

Артыкулы на KALEKTAR

Дэвіянтнае мастацтва – гэта мастацтва без аглядкі: наіўнае, сумленнае, часам сумнае, часам смешнае. Часта не маючы магчымасці расказаць пра свае перажыванні словамі, людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця канструююць свой свет і ўяўленні аб ім сродкамі мастацкіх вобразаў.

Калі гаворка заходзіць аб творчасці, паняцці "норма" і "адхіленне" адыходзяць на другі план, саступаючы месца шчырым пачуццям і адкрытым перажыванням. Што рухае чалавекам, які знаходзіцца па-за сацыяльнымі і культурнымі шаблонамі? Па-за ўяўленнямі пра поспех, ідэалы, аўтарытэты? Чалавекам, які не жадае ні славы, ні грошай, ні прызнання? Ці не тут "закапаны" ключ да разумення сапраўднай прыроды Мастацтва?