engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

bel Аўтаматычны пераклад

Ірына Лукашэнка

Культурная мэнэджарка.

Сузаснавальніца ініцыятывы ARTONIST. Займаецца культурнымі праектамі і арт-адукацыйнымі праграмамі, арганізацыяй арт-рэзідэнцый і падзейна-культурнага турызму.

Цікавіцца міждысцыплінарнымі даследаваннямі, сучаснымі мастацкімі практыкамі на скрыжаванні мадальнасцей, сацыяльна-партысіпатарнымі падыходамі.

У мінулым мэнэджарка сацыяльна-культурных праектаў, у т.л. "Творчыя майстэрні галерэі "Ў", Сацыяльна-культурная ўстанова "Амбасада культуры", праграмы "Навучальны горад для крэатыўнай эканомікі 2.0", сааўтарка серыі кніг для дзяцей пра мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя, праекта "MATCH - Media & Art to Culture & History" , рэгіянальнага праекта для маладых мастакоў "Art in action" .

Скончыла мастацкую школу і Віцебскі Дзяржаўны Тэхналагічны Універсітэт. Мае магістарскую ступень у галіне гуманітарных навук (ЕГУ).

Жыве і працуе ў Менску.

Асацыяваныя ўстановы

Выбраныя даты:

2009

Пачынае займацца адміністраваннем праектаў і культурна-адукацыйнай дзейнасцю, працуе ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.

2012–2018

Кіравала праектам культурна-адукацыйнай ініцыятывы "Дзіцячыя творчыя майстэрні" ў Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" , Мінск.

2015 - 2016

Удзельніца Culture and Creativity Program – EU Eastern Partnership in Belarus . Праграма накіравана на падтрымку культурных і крэатыўных індустрыі ў рэгіёне Усходняга Партнёрства.

2016-2019

З'яўлялася дырэктаркай сацыяльна-культурнай установы "Амбасада культуры" , Мінск.

2017

Навучанне ў праграме "Europeanism" ("Еўрапеістыка") у Belarusian Collegium/Political science, Sociology, Economy and culturology in frames of European integration topic.

2018

Суаўтарка праекту " MATCH - Media&Art to Culture&History" у рамках праграмы Інстытута Адама Міцкевіча.

Каардынатарка праекта праграмы "Навучальны горад для крэатыўнай эканомікі 2.0" у DVV International (арганізацыя міжнароднай дыскусіі, творчага хакатона для рэгіянальных стартапаў, бізнес-трэнінгаў для культурных ініцыятыў), Беларусь.

2018-2019

Каардынатарка рэгіянальнага праект для маладых мастакоў "Art in action".

Сакуратарка выставы "Лес дзяўчыны" (Беларусь).

2019

З гэтага часу з'яўляецца сузаснавальніцай праекта "Артаніст" .

2020

Саініцыятарка акцый дапамогі для культурных работнікаў і мастакоў падчас пандэміі #артнакаранціне і #артпраязной .

2020 - 2022

Атрымала ступень магістра гуманітарных навук , праграма "Development of Cultural Heritage" (ЕГУ).