Сэмплы, загружаныя ў мідзі-кантролер, можна запускаць у свабодным парадку, вывучаць і эксперыментаваць з іх сэнсамі і патэнцыяламі. Усе гукі былі сінхранізаваныя паміж сабой па тэмпе і разбітыя на групы інструментаў у залежнасці ад іх тэмбральных і гукачастотных характарыстык: voice single, voice collective, bass, drums, drones, melody, sfx (special effects), freezed reverbs. Кожны сэмпл звязаны са штодзённасцю лакальнага кантэксту, у тым ліку з траўматычнымі падзеямі нядаўняга мінулага Беларусі. Разуменне гукаў, як і разуменне ўсіх іншых адзінак камунікатыўных працэсаў, залежыць ад іх становішча ў некаторай паслядоўнасці, а значыць і ад іх суседства з іншымі элементамі. Тут гукі адарваліся ад месца свайго паходжання і свабодна падарожнічаюць. Перадаючы гледачу/слухачу кіраванне гэтымі гукамі, а значыць і сэнсамі, мастак дае магчымасць свабоднага кіравання іх паўтарэннем і рэкамбінацыяй, тым самым перадае і адказнасць.
- 1
- 2
- А
- Б
- В
- Г
- Д
- І
- К
- М
- Н
- П
- Р
- С
- Т
- У
- Ф
- Ц
- Э