engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Юзаф Аляшкевіч

1777–1830

Мастак, аўтар гістарычных партрэтаў, карцін на гістарычныя, рэлігійныя, міфалагічныя сюжэты. Творчасць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позняга класіцызму, з элементамі сентыменталізму.

Большасць твораў мастака знаходзіцца ў музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава, Вільнюса, Мінска і ў прыватных еўрапейскіх калекцыях.

Жыў і працаваў у Вільні і Санкт-Пецярбургу.

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1777

Нарадзіўся ў мястэчку Шылува ў Літве.

З 1797

Вывучаў у Віленскім універсітэце анатомію і фізіялогію чалавека.

1798—1799

Быў выпускніком факультэта прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, дзе ён вучыўся ў Францыска Смуглевіча і Яна Рустэма.

1803—1806

Вучыўся ў Дрэздэне і Парыжы, быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жак-Луі Давіда.

1806—1811

Працаваў у Вільні і на Валыні.

1807

Пасля смерці Смуглевіча спрабаваў заняць яго месца ва ўніверсітэце ў Вільні.

1810

Наладзіў у Вільні персанальную выставу сваіх твораў.

1811

Пасяліўся ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў партрэты царскай сям'і.

1812

Быў прыняты ў Імператарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно "Дабрадзейны догляд і апека імператрыцы Марыі Фёдараўны аб бедных").

1822

Быў абраны начальнікам ложы Белага Арла.

1824

Мастак пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам, які аказаў вялікі ўплыў на светапогляд мастака. Прыкладна ў гэты перыяд мастак часта выязджаў у беларускія губерні, дзе зрабіў шмат цікавых партрэтаў у стылі позняга класіцызму і рамантызму.

5 кастрычніка 1830

Мастак памёр у Санкт-Пецярбургу.