engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

bel Аўтаматычны пераклад

Цялеснасць

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Чалавечае цела мае важную ролю ў даследаванні гендэра, разуменні аспектаў ідэнтычнасці, адпаведнасці ці супярэчнасці супраць сацыяльных умоўнасцяў і выражэнні сваіх думак навакольным. У мастацтве цела з'яўляецца інструментам звароту да індывідуальнасці, свабоды, улады. Многія маста_чкі выкарыстоўваюць сваё цела ў творчым працэсе, як сродак даследавання сацыяльных пытанняў і ідэй, распрацоўку новых канцэпцый у мастацтве, а таксама як спосаб рэакцыі на палітычную сітуацыю. Часта раскрываецца тэма вайны, іміграцыі, інваліднасці, гендэрных роляў і ідэнтычнасці, персанальных меж.

З з'яўленне феміністычных рухаў, маста_чкі сталі падвяргаць сумневу нарматывы, устаноўленыя для прадстаўлення жаноцкасці і жаночага цела. Маста_чкі-фемініст_кі паказвалі жаночае цела праз розныя оптыкі, імкнуліся трансфармаваць стэрэатыпы аб нормах прадастаўлення, ствараючы прастору для дыскусій аб вызваленні жанчын у свеце мастацтва і за яго межамі. Галоўным акцэнтам было пытанне аб стрымліванні і межах.

З развіццём мастацкага стылю – перформанс, выкарыстанне цела маста_чкамі стала спосабам заяву аб кантролі над уласным целам, а таксама разважаннем аб мазахізме, цягавітасці да болю, зневажэнні, катаваннях. Як правіла, перформансы былі дакументаваны метадам фатаграфіі ці відэа.

У сучасным свеце, калі гаворка ідзе пра вайну і парушэнні правоў чалавека, цела набыло характар вострай рэакцыі і пакут. Маста_чкі рэагуюць на кантроль з боку дзяржавы, на праблемы нараджальнасці, полу, рэлігіі.

Важнай працай для беларускай культуры і навукі сталі два зборнікі "Бі-тэкстуальнасць і кінематограф" (2003) і "Гендэр і трансгрэсія ў візуальных мастацтвах" (2007) Альміры Усманавай, закліканыя прадставіць праблематыку цела і сэксуальнасці ў візуальных мастацтвах. У першай складанцы аналізуюцца фільмы аб субкультурах геяў, лесбіянак, трансвестытаў і любых формах "іншай" сэксуальнасці. У другім жа зборніку вядуцца развагі на тэму пераадолення межаў легітымнай сэксуальнасці і цялеснасці з дапамогай мастацтва.

У творчасці беларускіх маста_чак А.Р.Ч., Ірыны Ануфрыевай, Руслана Вашкевіча, Жанны Гладко, Вольгі Кірылавай, Аляксея Кузьміча, Васілісы Палянінай, Людмілы Русавай, Антаніны Слабодчыкавай і многіх іншых актыўна фігуруе цялеснасць, як мастацкі вобраз і сродак. Прасочваюцца разважанні аб сіле і слабасці, страху, памяці, ідэнтычнасці і гендэры.